Гандлёвыя рэжымы
Рэспубліка Беларусь у таргова-эканамічных адносінах з іншымі краінамі выкарыстоўвае 3 віды гандлёвых рэжымаў:
— Рэжым свабоднага гандлю / зона свабоднага гандлю
Рэжым свабоднага гандлю ўяўляе сабой адну з найбольш цесных форм міжнароднай эканамічнай інтэграцыі. Замацаванне гэтага рэжыму ажыццяўляецца на дагаворнай аснове паміж дзяржавамі, якія маюць даволі высокі ўзровень гандлёва-эканамічных і палітычных сувязей.
Рэжым свабоднага гандлю прадугледжвае адмену і неўжыванне ў далейшым тарыфных і колькасных абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. Магчыма ўсталяванне выключэнняў з рэжыму свабоднага гандлю па асабліва адчувальных таварах.
Рэспубліка Беларусь мае двухбаковыя пагадненні аб свабодным гандлі з Азербайджанам, Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Малдовай, Расіяй, Сербіяй, Таджыкістанам, Туркменістанам, Узбекістанам, Украінай.
18 кастрычніка 2011 г. адбылося падпісанне Дагавора аб зоне свабоднага гандлю СНД, удзельнікамі якога з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан і Украіна.
Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам Пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю ад 15 кастрычніка 1994 г. (са змяненнямі ад 2 кастрычніка 1999 г.), падпісанага ў рамках СНД. Пагадненне працягвае прымяняцца ў адносінах з дзяржавамі-удзельнікамі, для якіх Дагавор аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 г. не ўступіў у сілу, у прыватнасці, з Азербайджанам.
Акрамя таго, Рэспубліка Беларусь і Грузія шляхам абмену нотамі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Грузіі зафіксавалі згоду пасля выхаду Грузіі з СНД ўжываць ва ўзаемным гандлі Пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю ад 15 красавіка 1994 г.
Паспяховасць еўразійскай эканамічнай інтэграцыі спрыяе росту зацікаўленасці замежных дзяржаў да супрацоўніцтва з Беларуссю і ў цэлым з Еўразійскім эканамічным саюзам.
У адпаведнасці з артыкулам 35 Дагавора аб ЕАЭС ад 29 мая 2014 г. рэжым свабоднага гандлю з трэцім бокам усталёўваецца на падставе міжнароднага дагавора Саюза з такім трэцім бокам.
29 мая 2015 г. пасля трохгадовых перамоваў адбылося падпісанне Пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам, з другога боку. Пагадненне ўступіла ў сілу 5 кастрычніка 2016 г. Міжнародны дагавор прадугледжвае адмену або істотнае зніжэнне ўвазных пошлін на практычна ўсе ключавыя пазіцыі беларускага экспарту ў В’етнам.
25 кастрычніка 2019 г. уступіла ў сілу Пагадненне аб таргова-эканамічным супрацоуніцтве паміж Еўразійскім экономичным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Кітайскай Народнай Рэспублікай, з другога боку, а 27 кастрычніка 2019 г. уступіла ў сілу Часовае пагадненне, якое вядзе да стварэння зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку. Пагадненні былі падпісаны 17 мая 2018 г. у рамках Астанінскага эканамічнага форуму.
У 2023 годзе падпісана поўнафарматнае Пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку. Як чакаецца, заключэнне Пагаднення дасць магчымасць спрасціць умовы гандлю і мытныя працэдуры за кошт узаемнага абнулення пошлін практычна на 90 адсоткаў таварных пазіцый, павялічыць тавараабарот, а таксама актывізаваць кааперацыйнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва.
У 2019 годзе дзяржавамі-членамі ЕАЭС завершаны перамовы па заключэнні пагадненняў аб свабодным гандлі з Сінгапурам і Сербіяй. Пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сербія, з другога боку, уступіла ў сілу 10 ліпеня 2021г. Мяркауецца, што пагадненне з Сінгапурам уступіць ў сілу пасля правядзення ратыфікацыйных працэдур усімі дзяржавамі – членамі ЕАЭС.
У 2023 годзе распачаты і актыўна прасоўваюцца перамовы аб заключэнні пагадненняў аб свабодным гандлі таварамі з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі і Інданезіяй. Таксама вядзецца работа па падрыхтоўцы да заключэння пагаднення аб свабодным гандлі з Егіптам.
— Рэжым найбольшага спрыяння (РНС)
Рэжым найбольшага спрыяння прадугледжвае ўсталяванне ў міжнародных дагаворах і пагадненнях палажэнняў, пры якіх кожны з дагаворных бакоў абавязваецца стварыць для іншага боку не менш спрыяльныя ўмовы ў сферы эканамічных, гандлёвых і іншых адносін, якія ён прадастаўляе ці прадаставіць у будучым любой трэцяй дзяржаве. РНС узнікае на ўзаемнай аснове шляхам заключэння шмат- і двухбаковых міжнародных дагавораў.
У гандлі з краінамі, якім прадастаўляецца РНС, ужываюцца стаўкі, зацвержданыя Адзіным мытным тарыфам Еўразійскага эканамічнага саюза.
— Прэферэнцыйны рэжым (сістэма прэферэнцый)
Падрабязная інфармацыя размешчана ў раздзеле "Тарыфнае рэгуляванне".
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by