Беларусь і Расія
Стратэгічнае партнёрства, развіццё саюзніцкіх адносін з Расійскай Федэрацыяй абумоўлены геаграфічнай і культурна-гістарычнай блізкасцю дзвюх краін і народаў, узаемадапаўняльнасцю эканомік, цеснымі кааперацыйнымі сувязямі беларускіх і расійскіх кампаній.
Прававой асновай беларуска-расійскай інтэграцыі з’яўляецца падпісаны 8 снежня 1999 г. кіраўнікамі Беларусі і Расіі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
У адпаведнасці з Дагаворам Беларусь і Расія паставілі перад сабой шэраг важных арыенціраў: забеспячэнне мірнага і дэмакратычнага развіцця народаў дзвюх дзяржаў; стварэнне адзінай эканамічнай і мытнай прасторы; забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця; правядзенне ўзгодненай знешняй палітыкі і палітыкі ў сферы абароны; фарміраванне адзінай прававой сістэмы; правядзенне ўзгодненай сацыяльнай палітыкі; забеспячэнне бяспекі і барацьба са злачыннасцю.
Дасягненне адзначаных мэт ажыццяўляецца паэтапна з улікам прыярытэтнага вырашэння эканамічных і сацыяльных пытанняў. Партнёрства Беларусі і Расіі ажыццяўляецца на прынцыпах безумоўнага захавання дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнаці, адказнага выканання бакамі сваіх міжнародных абавязкаў.
Расія традыцыйна з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі і буйнейшым экспартным рынкам для беларускіх тавараў.
Па выніках 2022 года ўзаемны тавараабарот дзвюх краін павялічыўся амаль на 15 працэнтаў. На долю Расіі прыпадае больш за палову аб'ёму знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь.
Беларусь і Расія эфектыўна развіваюць супрацоўніцтва ў такіх сферах як энергетыка, транспарт, прамысловая кааперацыя. У 2022 годзе пачата рэалізацыя сумесных праектаў па выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі на базе флагманаў беларускай прамысловасці.
Разам з узаемадзеяннем у рамках “двойкі” Беларусь і Расія выступаюць за паглыбленне супрацоўніцтва ў калектыўным фармаце, актыўна ўдзельнічаюць у іншых інтэграцыйных праектах на постсавецкай прасторы.
У якасці аднаго з найбольш “прасунутых” інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы бакі разглядаюць Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС), які адкрывае шлях да стварэння жыццёва неабходных умоў для бесперашкоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў, працоўнай сілы, аднолькавых умоў і гарантый для суб’ектаў гаспадарання, а таксама дае дадатковыя перадумовы для далейшага паглыблення двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння.
Беларусь і Расія эфектыўна каардынуюць свае дзеянні на міжнароднай арэне ў адпаведнасці з Праграмай узгодненых дзеянняў у сферы знешняй палітыкі, якая прымаецца кожныя два гады.
Значныя вынікі дасягнуты ў сферах абароны і бяспекі, антытэрарыстычнай дзейнасці, барацьбы са злачыннасцю. Падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў у сферы ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Створана і функцыянуе рэгіянальная групоўка войск (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж сістэмамі супрацьпаветранай абароны дзвюх краін. Праводзяцца сумесныя вучэнні. Адпрацоўваецца комплекс пытанняў па аператыўнай і баявой падрыхтоўцы войск.
Удасканальваецца праваахоўная дзейнасць. У Беларусі і Расіі фарміруецца адзіная нарматыўная база ў сферы барацьбы са злачыннасцю. На тэрыторыях дзвюх дзяржаў праводзяцца ўзгодненыя мерапрыемствы па папярэджанні, выяўленні і спыненні супрацьпраўных дзеянняў з боку арганізаваных злачынных груповак, актаў тэрарызму, гандлю людзьмі. Сумеснымі намаганнямі на заходняй мяжы дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы створаны надзейны бар’ер наркатрафіку і нелегальнай міграцыі.
У пераліку найбольш важных задач захоўваюцца пытанні забеспячэння раўных правоў грамадзян дзвюх краін, стварэння адзінай сістэмы сацыяльных гарантый, збліжэння і паступовай уніфікацыі ўнутранага заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы.
Сёння грамадзяне Беларусі і Расіі маюць практычна аднолькавыя магчымасці для працаўладкавання, выбару месца жыхарства, атрымання адукацыі, медыцынскай дапамогі і сацыяльнага забеспячэння.
Пры перасячэнні беларуска-расійскай мяжы беларусам і расіянам не патрабуецца праходжання пагранічнага кантролю, мытнага надгляду, атрымання і запаўнення міграцыйнай карткі.
Актыўна развіваецца двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы культуры. Адным з найбольш буйных і вядомых сумесных праектаў з’яўляецца штогадовы фестываль “Славянскі базар у Віцебску”. Рэгулярна на ўзаемнай аснове праводзяцца міжнародныя фестывалі мастацтваў, мастацкія выставы, тэатральныя і кінафестывалі.
Сумесныя праграмы, якія ахопліваюць навуковую і навукова-тэхнічную сферы, прамысловасць, будаўніцтва, інавацыі і новыя тэхналогіі, космас, ІТ-тэхналогіі, працягваюць заставацца эфектыўным механізмам паглыблення інтэграцыі і стымулююць пашырэнне кааперацыйных сувязяў паміж беларускімі і расійскімі суб’ектамі гаспадарання.
Практычная рэалізацыя такіх праектаў садзейнічае выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі, загрузцы вытворчых магутнасцяў, стварэнню дадатковых працоўных месцаў, павышэнню экспартных магчымасцяў прадпрыемстваў дзвюх краін.
Беларуска-расійскі дыялог – гэта цеснае ўзаемадзеянне дзвюх краін ва ўсіх без выключэння сферах супрацоўніцтва на карысць братэрскіх народаў Беларусі і Расіі.
Падрабязней аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі тут.
Падрабязней аб гандлёвым і інвестыцыйным супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй тут.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by