Беларусь і Казахстан
Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан вядзецца актыўны дыялог. На рэгулярнай аснове ажыццяўляецца абмен візітамі на найвышэйшым і высокім узроўнях, праводзяцца сустрэчы прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў Беларусі і Казахстана, у тым ліку у рамках СНД, АДКБ, еўразійскай інтэграцыі. Афіцыйныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан у г.Мінск у лістападзе 2017 г. і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у г.Астана ў кастрычніку 2019 г. пацвердзілі стратэгічны характар адносін паміж дзвюмя краінамі. У 2023 годзе Беларусь прыняла ўдзел у I Міжнароднай прамысловай выставе «ІННАПРАМ. Казахстан» (г.Астана).
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 16 верасня 1992 г. У 1997 годзе адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь у Казахстане. Пасольства Рэспублікі Казахстан у нашай краіне адкрыта ў 1995 годзе. Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва на сённяшні дзень утрымвае больш за 80 міжнародных дагавораў і дакументаў.
Казахстан займае другое месца паводле аб'ёму знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД.
На тэрыторыі Казахстана функцыянуюць 7 буйных сумесных зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі і абсталявання (ААТ «МТЗ», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «МАЗ», ААТ «УКХ Бабруйскаграмаш», ААТ «Магілевліфтмаш» і інш.).
На казахстанскім рынку шырока прадстаўлены тавары вядомых беларускіх гандлёвых марак.
У цэлым тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае каля 40 суб'ектаў, створаных з удзелам беларускага капіталу, а таксама больш як 170 дылерскіх арганізацый.
Вярнуцца да асноўнага артыкулу
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by