Памер шрыфта:

Садружнасць Незалежных Дзяржаў

Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД) – рэгіянальная міждзяржаўная арганізацыя, галоўнай мэтай якой з'яўляецца супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, экалагічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых галінах паміж шэрагам краін, якія некалі ўваходзілі ў склад СССР.

8 снежня 1991 г. у г. Мінску кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі Пагадненне “Аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў”, якім прадугледжвалася стварэнне СНД.

У адпаведнасці са Статутам СНД вышэйшым органам Садружнасці з'яўляецца Савет кіраўнікоў дзяржаў, які абмяркоўвае і вырашае прынцыповыя пытанні, звязаныя з дзейнасцю дзяржаў – удзельніц у сферы іх агульных інтарэсаў. Для абмеркавання актуальных пытанняў міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў рамках СНД на рэгулярнай аснове таксама праводзяцца пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў і Эканамічнага савета СНД.

Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў – удзельніц СНД праводзіць міжпарламенцкія кансультацыі, абмяркоўвае пытанні супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці, распрацоўвае сумесныя прапановы ў сферы дзейнасці нацыянальных парламентаў.

Эканамічны Суд СНД створаны ў мэтах забеспячэння аднастайнага прымянення пагадненняў дзяржаў – удзельніц СНД і заснаваных на іх эканамічных абавязацельстваў і дагавораў шляхам вырашэння спрэчак, якія вынікаюць з эканамічных адносін.

Савет пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці спрыяе ўзаемадзеянню дзяржаў па значных для бакоў пытаннях.

Пастаянна дзеючым выканаўчым, адміністрацыйным і каардынуючым органам Садружнасці Незалежных Дзяржаў з'яўляецца Выканаўчы камітэт СНД.

Найважнейшы ўклад у фарміраванне і рэалізацыю ўзгодненых дзеянняў краін СНД уносяць міжгаліновыя саветы, якія ахопліваюць эканамічна і сацыяльна значныя сферы ўзаемадзеяння. Іх дзейнасць накіравана на павышэнне якасці жыцця і бяспекі грамадзян дзяржаў Садружнасці. У склад органаў галіновага супрацоўніцтва ўваходзяць кіраўнікі адпаведных органаў дзяржаўнай улады дзяржаў – удзельніц СНД.

Узаемадзеянне ў гуманітарнай сферы каардынуюць Савет па гуманітарным супрацоўніцтве і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД. Актыўную дзейнасць ажыццяўляюць міжгаліновыя саветы таксама ў сферы бяспекі і барацьбы з правапарушэннямі.

Цэнтральны элемент эканамічнай канфігурацыі – функцыянаванне шматбаковай зоны свабоднага гандлю СНД з аб’ёмам рынку больш за 280 мільёнаў чалавек. У кастрычніку 2011 г. падпісаны Дагавор аб зоне свабоднага гандлю СНД, які істотна скараціў колькасць выключэнняў з рэжыму свабоднага гандлю пры імпарце.

Штаб-кватэра Садружнасці Незалежных Дзяржаў знаходзіцца ў г. Мінску. У г.Маскве размяшчаецца аддзяленне Выканкама СНД, якое курыруе эканамічныя пытанні.

У 2022 годзе пад старшынствам Рэспублікі Казахстан у рамках палітычнага ўзаемадзеяння прадоўжана работа па прыняцці зваротаў і сумесных заяў, якія адлюстроўваюць агульныя погляды дзяржаў-удзельніц СНД на актуальныя рэгіянальныя і глабальныя праблемы.

На пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое адбылося 14 кастрычніка 2022 г. у г. Астане, было прынята рашэнне аб міжнароднай арганізацыі па падтрымцы рускай мовы, зацверджана Канцэпцыя стварэння пад эгідай СНД міжнароднай арганізацыі па падтрымцы рускай мовы. Падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц СНД у супрацьдзеянні карупцыі і аб стрварэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў – удзельніц СНД. Прыняты заявы аб супрацоўніцтве ў кліматычнай сферы і аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы культуры, а таксама аб рашэнні аб перайменаванні з 1 студзеня 2023 г. пасады Старшыні Выканаўчага камітэта-Выканаўчага сакратара СНД у «Генеральнага сакратара СНД».

Сумесна з краінамі-партнёрамі па Садружнасці на працягу 2022 года падпісаны шырокі пералік важных дакументаў у эканамічнай, гуманітарнай, навуковай і сацыяльнай галінах, сярод якіх канцэпцыя навукова-тэхнічнага і тэхналагічнага супрацоўніцтва і План мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, канцэпцыя лічбавай трансфармацыі галін хімічнага комплексу, Дагавор аб супрацоўніцтве па папярэджанні і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя санітарна-эпідэміялагічнага характару, Дагавор аб абмене біялагічным матэрыялам.

Ухвалены ў цэлым праект Дагавора аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый, які будзе прадстаўлены для разгляду на чарговае пасяджэнне кіраўнікоў урадаў СНД.

Асновай для работы па вызначэнні пераліку прыярытэтных прамысловых кааперацыйных напрамкаў стануць Канцэпцыя развіцця прамысловай кааперацыі і Комплекс мер па развіцці прамысловай кааперацыі да 2030 года.

Па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе створана Рабочая група для маніторынгу эканамічнай сітуацыі ў дзяржавах Садружнасці. Групай выпрацаваны і прыняты Спic сумесных мер рэагавання на ўзнікаючыя праблемы (адобраны рашэннем Эканамічнага савета СНД 10 чэрвеня 2022 г.), які прадугледжвае стымуляванне ўзаемных інвестыцый, паглыбленне прамысловай кааперацыі і супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, спрашчэнне мытнага рэгулявання, фарміраванне новых лагістычных ланцужкоў і ўкараненне лічбавых тэхналогій.

Прынята рашэнне Эканамічнага савета СНД прапрацаваць пытанне аб стварэнні пастаянна дзеючай Рабочай групы высокага ўзроўню з прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў дзяржаў – удзельніц СНД з прыцягненнем гандлёва-прамысловых палат і бізнес-супольнасцяў для правядзення аналізу прэтэнзій аб перашкодах ва ўзаемным гандлі, якія паступаюць.

Дзяржавы – ўдзельніцы СНД працягнулі работу па рэалізацыі Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва да 2025 года і Праграмы супрацоўніцтва ва ўмацаванні пагранічнай бяспекі на знешніх межах на 2021-2025 гг.

У 2023 годзе старшынства ў СНД перайшло да Кыргызскай Рэспублікі.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы