24 красавіка 2025 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Сякрэты з Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі Чжан Вэньчуанем.
Падчас сустрэчы асаблівая ўвага была нададзеная ўзаемадзеянню Беларусі і Кітая ў рамках міжнародных арганізацый. Намеснік Міністра падкрэсліў, што падыходы Беларусі і Кітая ў гэтым напрамку супадаюць.
Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі парадак дня супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай сёлета. І.Сякрэта падзякаваў кітайскаму боку за рэалізацыю праектаў тэхнічнай дапамогі КНР у Рэспубліцы Беларусь, адзначыў значэнне удзелу кітайскага параднага разліку ў святкаванні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў г.Мінску.
Суразмоўцы дамовіліся ў далейшым падтрымліваць шчыльныя кантакты.