24 красавіка 2025 г. у г.Мінску адбыўся чацвёрты раўнд беларуска-в'етнамскіх палітычных кансультацый.
Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, в'етнамскую – намеснік Міністра замежных спраў Ле Тхі Тху Ханг.
Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння, уключаючы арганізацыю візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
Разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, пашырэння дагаворна-прававой базы, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.
Адбыўся абмен думкамі наконт асобных пытанняў рэгіянальнага і глабальнага парадку дня.
У гэты ж дзень кіраўніка в'етнамскай дэлегацыі прыняў Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Пацверджана зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці шматпланавага і шматузроўневага супрацоўніцтва з В'етнамам як адным з найважнейшых партнёраў Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Асобная ўвага нададзена ўзаемадзеянню знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, акрэслены планы на блізкую перспектыву.