24 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Міхаіл Касько сустрэўся з намеснікам Міністра рыбалоўства, жывёлагадоўлі і малочнай вытворчасці Рэспублікі Індыя Алька Упадх'яя.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў галіне жывёлагадоўлі, наладжвання экспарту і імпарту прадуктаў жывёльнага паходжання, сертыфікацыі малочнай прадукцыі, навучання індыйскіх студэнтаў і спецыялістаў у сельскагаспадарчых ВНУ Беларусі, удзелу ў аграрных выставах.
Індыйскаму боку перададзена запрашэнне прыняць удзел у 35-й Міжнароднай выставе «Беларускі аграпрамысловы тыдзень БЕЛАГРА 2025» у чэрвені 2025 года ў г.Мінску.