11-04-2019
9 — 10 красавіка 2019 г. у Жэневе адбылася 68-сесія Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ААН.
У ходзе сесіі Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН у Жэневе Юрый Амбразевіч быў аднагалосна абраны на пасаду Старшыні Камісіі. Такім чынам, Беларусь узначаліць Выканаўчы камітэт і Бюро ЕЭК ААН на перыяд 2019 — 2021 гадоў. Функцыі намеснікаў Старшыні Камісіі будуць ажыццяўляць Швейцарыя і Румынія.
Беларусь упершыню абрана на пасаду кіраўніка галоўнага выканаўчага органа міжнароднай эканамічнай арганізацыі сістэмы ААН. Прынятае рашэнне сведчыць аб прызнанні значнага ўкладу нашай краіны ва ўмацаванне патэнцыялу ЕЭК ААН як ўсёабдымнай і эфектыўнай пляцоўкі па пытаннях эканомікі і сацыяльнага развіцця дзяржаў-членаў Камісіі.
Для даведкі: ЕЭК ААН з'яўляецца адной з пяці рэгіянальных эканамічных камісій Эканамічнага і Сацыяльнага Савета (ЭКАСАС) ААН са штаб-кватэрай у г.Женеве. У склад уваходзяць 56 дзяржаў, уключаючы краіны Еўропы, Цэнтральнай Азіі, ЗША, Канаду і Ізраіль. Ключавая задача ЕЭК ААН – садзейнічаць эканамічнаму супрацоўніцтву ў Еўропе, умацоўваць эканамічную інтэграцыю і гандлёва-эканамічныя сувязі ўнутры рэгіёну. Сесія ЕЭК ААН з'яўляецца кіруючым органам Камісіі і праходзіць адзін раз у два гады. У міжсесійны перыяд Выканаўчы камітэт ЕЭК ААН ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Камісіі.