23-24 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў наведаў з рабочым візітам г.Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР, каб паўдзельнічаць ў Форуме палітычных партый ШАС, арганізаваным Міжнародным аддзелам ЦК КПК і кіраўніцтвам СУАР.
У рамках мерапрыемства Пасол даў інтэрв'ю шэрагу медыярэсурсаў, правёў рабочыя сустрэчы з членам Палітбюро ЦК КПК, сакратаром партыйнага камітэта СУАР Ма Сінжуем і Загадчыкам міжнароднага аддзела ЦК КПК Лю Цзяньчаа.