15-17 красавіка 2025 г. дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы прыняла ўдзел у першым этапе 137-га Кантонскага кірмашу ў горадзе Гуанчжоу (правінцыя Гуандун, КНР).
Праведзены гандлёва-эканамічныя перамовы з зацікаўленымі кітайскімі ўдзельнікамі кірмашу.