27 снежня 2024 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова сумесна з Беларускім культурным цэнтрам у Рэспубліцы Малдова арганізавала навагодняе прадстаўленне для дзяцей членаў беларускіх грамадскіх арганізацый Малдовы. Свята традыцыйна прайшло ў беларускай дыпмісіі ў Кішынёве.