7 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да помніка савецкім воінам на плошчы Свабоды ў Будапешце з нагоды 80-годдзя поўнага вызвалення Венгрыі ад нацызму.
Акрамя таго, у расійскім культурным цэнтры ў Венгрыі кіраўнікамі Пасольстваў Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана і Кыргызстана быў падпісаны Мемарандум аб узаемадзеянні па ваенна-мемарыяльных пытаннях.