Памер шрыфта:

BelToll: электронная сістэма збору платы за праезд

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае электронная сістэма збору платы за праезд BelToll. Сістэма заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях, якая дазваляе карыстальнікам дарогі аплаціць праезд без прыпынку транспартных сродкаў у пунктах збору аплаты.

Праезд па платным аўтамабільным дарогам, якія ўваходзяць у сістэму BelToll, абавязаны аплаціць кіроўцы наступных відаў транспартных сродкаў:

♦ механічныя транспартныя сродкі з тэхнічнай дазволенай агульнай масай звыш 3,5 тон;

♦механічныя транспартныя сродкі з тэхнічнай  дазволенай агульнай масай не больш 3,5 тон, зарэгістраваныя за межамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Кіроўцы транспартных сродкаў з тэхнічнай дазволенай агульнай масай не больш 3,5 тон, зарэгістраваных у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, вызвалены ад платы за праезд.

Для своечасовай аплаты за праезд замежнікамі, якія прыехалі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на транспартным сродку, не зарэгістраваным у Еўразійскім эканамічным саюзе, неабходна звярнуцца да бліжэйшаго пункта абслугоўвання кліентаў, заключыць дагавор з ДУ "Белаўтастрада", унесці залог за бартавую прыладу і ажыццявіць папярэднюю аплату за карыстанне платнай дарогай, атрымаць і замацаваць адпаведную бартавую прыладу на лабавым шкле аўтамабіля ў адпаведнасці з інструкцыяй.

У прыгранічных пунктах абслугоўвання можна:

атрымаць поўную інфармацыю аб сістэме BelToll;

праверыць стан свайго рахунка (уліковага запісу);

атрымаць поўны спектр паслуг па рэгістрацыі і заключэнню дагавора, разарванню дагавора, звароту бартавой прылады;

папоўніць рахунак, унесці залог за карыстанне бартавой прыладай;

атрымаць або замяніць бартавую прыладу (уключна з  правядзеннем праверкі работы бартавой прылады);

атрымаць інфармацыйныя матэрыялы па тарыфах, сетцы дорог;

падаць скаргу на функцыянаванне сістэмы BelToll.

Больш падрабязная і актуальная інфармацыя размешачана тут

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы