Памер шрыфта:

Cтаўкі консульскіх збораў

Стаўка консульскага збора за выдачу віз Рэспублікі Беларусь усталявана ў памеры 60 еўра (для ўсіх тыпаў і катэгорый віз з любой колькасцю ўездаў).

У адпаведнасці з артыкулам 277 Падаткавага кодэксу Рэспублікі Беларусь ад консульскага збору за разгляд хадайніцтваў аб выдачы віз Рэспублікі Беларусь вызваляюцца іншаземцы ва ўзросце да 14 гадоў.

Для грамадзян Аўстрыі, Бельгіі, Баўгарыі, Венгрыі, Грэцыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Францыі, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі ў адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз з 1 ліпеня 2020 года ўсталявана стаўка консульскага збора за выдачу ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь усіх тыпаў уязных віз у памеры 35 еўра.

Гэтая ж стаўка ўсталявана асобам без грамадзянства, якія стала пражываюць у Латвіі, Літве, Эстоніі.

У адпаведнасці з вышэйпададзеным Пагадненнем ад консульскага збору за разгляд хадайніцтваў аб выдачы віз Рэспублікі Беларусь вызваляюцца іншаземцы ва ўзросце да 12 гадоў.

Пры разглядзе ў замежных установах Рэспублікі Беларусь візавых заявак іншаземцаў у тэрміновым парадку (на працягу 2 рабочых дзён) прымяняюцца стаўкі консульскага збору, павялічаныя ў 2 разы.

Пры разглядзе ўпраўленнем па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення заявак на выдачу віз па прылёце ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”:

ад іншаземцаў, у дзяржавах грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства якіх адсутнічаюць беларускія замежныя ўстановы, - прымяняюцца стаўкі консульскага збора, павышаныя на 100 працэнтаў;

ад іншаземцаў, у дзяржавах грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства якіх прысутнічаюць беларускія замежныя ўстановы, - прымяняюцца стаўкі консульскага збора, павышаныя на 200 працэнтаў.

Пададзеныя вышэй стаўкі консульскага збору для выдачы віз у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” дзейнічаюць і ў адносінах да грамадзян дзяржаў Еўрапейскага саюза, а таксама асоб без грамадзянства, якія пражываюць у Латвіі, Літве і Эстоніі.

Вычарпальная інфармацыя аб стаўках консульскага збору за выдачу віз грамадзянам канкрэтных дзяржаў размешчана на сайтах адпаведных беларускіх замежных устаноў.

Стаўкі консульскіх збораў, якія спаганяюцца пры звароце за здзяйсненнем консульскіх дзеянняў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы