Рэгістрацыя iншаземцаў у Беларусі
Артыкулам 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» устаноўлены абавязак замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей – iншаземцы), якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання на працягу дзесяці сутак, калі іншае не вызначана гэтым Законам, іншымі заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.
Рэспублікай Беларусь падпісаны і дзейнічаюць пагадненні з Арменіяй, Казахстанам, Літвой, ААЭ, Украінай і Эстоніяй, грамадзяне якіх могуць знаходзіцца ў Беларусі да 30 дзён без рэгістрацыі. У сваю чаргу грамадзяне Расіі могуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі да 90 дзён без рэгістрацыі. Калі іншаземец збіраецца перавысіць гэты тэрмін, неабходна атрымаць дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў залежнасці ад мэт уезду. Тэрмін, на які рэгіструецца іншаземец, рэгламентуецца міжнароднымі дамовамі, заключанымі з рознымі краінамі.
Рэгістрацыя іншаземцаў у электроннай форме ажыццяўляецца на Адзіным партале электронных паслуг бясплатна.
Гэта адміністрацыйная працэдура даступна іншаземцам, якія ўехалі ў Рэспубліку Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Іншаземцы, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь праз Дзяржаўную граніцу з Расійскай Федэрацыяй, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.
Пры асабістым звароце іншаземцаў, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў рэгістрацыя ажыццяўляецца ў раней устаноўленым парадку.
Звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы знаходжання давядзецца ў двух выпадках: калі іншаземец захоча падоўжыць рэгістрацыю па тым жа адрасе, аформленую ў электроннай форме, або калі ён прыбыў у Беларусь праз мяжу з Расіяй.
Іншаземцу не абавязкова мець пры сабе пацвярджэнне электроннай рэгістрацыі. Дастаткова паведаміць пра гэта, напрыклад, супрацоўніку органа пагранічнай службы пры выездзе з краіны. Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці можна захаваць скрыншот адказу аб паспяховай рэгістрацыі або раздрукаваць укладыш аб рэгістрацыі, гэта паскорыць працэдуру праверкі.
Па праблемных пытаннях рэалізацыі ўказанай адміністрацыйнай працэдуры можна ў працоўны час звяртацца ў службу тэхнічнай падтрымкі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг па тэлефоне +375 (17) 311 30 00, дадатковы 713 і ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС па тэлефонах +375 (17) 218 55 08, +375 (17) 218 52 51.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by