Распаўсюджванне парадку бязвізавага ўезду на грамадзян 35 краін Еўропы
Рашэннем Кіраўніка дзяржавы існуючы з 2022 года бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі) распаўсюджаны на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы:
1. Аўстрыя.
2. Андора.
3. Бельгія.
4. Балгарыя.
5. Боснія і Герцагавіна.
6. Ватыкан.
7. Вялікабрытанія.
8. Венгрыя.
9. Грэцыя.
10. Данія.
11. Ірландыя.
12. Ісландыя.
13. Іспанія.
14. Італія.
15. Кіпр.
16. Ліхтэнштэйн.
17. Люксембург.
18. Мальта.
19. Манака.
20. Нарвегія.
21. Нідэрланды.
22. Партугалія.
23. Паўночная Македонія.
24. Румынія.
25. Сан-Марына.
26. Славакія.
27. Славенія.
28. Фінляндыя.
29. Францыя.
30. ФРГ.
31. Харватыя.
32. Чэхія.
33. Швейцарыя.
34. Швецыя.
35. Эстонія (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстоніі).
Для грамадзян названых 35 дзяржаў з 8:00 19 ліпеня 2024 г.устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, выезду з Беларусі праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь на падставе сапраўдных дакументаў для выезду за мяжу на тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі не больш за трыццаць сутак з дня ўезду (для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі) - не больш за 90 дзён з дня ўезду). Бязвізавы парадак уезду праз аэрапорты ў Рэспубліцы Беларусь, які ўжываўся да гэтага часу, таксама захоўваецца.
Іншаземцы, якія прыбылі ў бязвізавым парадку на тэрыторыю Беларусі, змогуць рухацца транзітам, у тым ліку і праз пункты пропуску ў аэрапортах, у трэція краіны, за выключэннем Расіі.
Скарыстацца правам бязвізавага ўезду ў Беларусь можна неабмежаваную колькасць разоў да 31 снежня 2024 г. ўключна. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Гэты парадак не распаўсюджваецца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыраўнаваных да іх пашпартоў. Пры гэтым уладальнікі біяметрычных дыпламатычных пашпартоў, выдадзеных дзяржавамі – членамі ЕС, могуць уязджаць, выязджаць і рухацца транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь без віз у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз. Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by