Парадак бязвізавага ўезду «Брэст-Гродна»
Замежныя грамадзяне могуць прыехаць у Беларусь без віз на тэрыторыю “Брэст-Гродна” з турыстычнымі мэтамі на тэрмін да 15 сутак.
Перасекчы Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь можна ў міжнародным пункце пропуску Брэст (Цярэспаль).
Бязвізавую тэрыторыю "Брэст - Гродна" складаюць тэрыторыі г. Брэста, Брэсцкага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці, г. Гродна, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Лідскага, Свіслацкага, Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
Падчас групавога наведвання па вызначаным маршруце турыстычнага падарожжа, можна наведаць таксама раёны Брэсцкай и Гродзенскай вобласцей, якія не з’яўляюцца часткай вышэйзгаданай тэрыторыі.
Падставай для наведвання тэрыторыі "Брэст - Гродна" без візы з’яўляецца дакумент устаноўленага ўзору, які выдае замежнаму грамадзяніну беларуская турыстычная фірма.
Для атрымання гэтага дакумента турысту неабходна:
звярнуцца да турыстычнага аператара, які мае права афармлення такіх дакументаў;
атрымаць пацвярджэнне права ўезду без візы і права атрымання зарэзерваваных турыстычных паслуг.
Перад уездам неабходна аформіць поліс медыцынскага забеспячэння на тэрмін знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.
Пры бязвізавым уездзе ў Рэспубліку Беларусь замежны грамадзянін у пункце пропуску абавязаны мець:
сапраўдны дакумент для выезду за мяжу (пашпарт);
дакумент устаноўленага ўзору, які надае права наведвання (афармляецца турыстычнай арганізацыяй);
поліс медыцынскага забеспячэння.
Больш інфармацыі па гэтай тэме тут.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by