Памер шрыфта:

Інфармацыя аб бязвізавым перамяшчэнні праз аэрапорты Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 г. № 8 (са зменамі, якія ўступілі ў сілу 27 ліпеня 2018 г. і 17 кастрычніка 2021 г.) для грамадзян 76 дзяржаў устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду з краіны праз пункты пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск, аэрапорты Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі на тэрмін не больш за 30 сутак*.

Тэрмін бязвізавага знаходжання вылічаецца ў цэлых каляндарных сутках; першым суткам адпавядае дата прыбыцця, апошнім — дата ўбыцця (незалежна ад часу прыбыцця і/або ўбыцця). 

Парадак бязвізавага перамяшчэння праз аэрапорт не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, а таксама тых, якія маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (гэтыя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Бязвізавы рэжым не распаўсюджвае сваё дзеянне на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і іншых прыраўнаваных да іх пашпартоў. 

Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у бязвізавым рэжыме замежным грамадзянам неабходна пры сабе мець: 

  • сапраўдны агульнаграмадзянскі пашпарт, тэрмін дзеяння якога павінен перавышаць дату запланаванага выезду з Рэспублікі Беларусь не менш чым на 90 сутак; 
  • грашовыя сродкі: на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавым велічыням (76 руб.), альбо 50 базавых велічынь (1850 руб.), калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён; 
  • медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 000 еўра, сапраўдны на Беларусі на працягу ўсяго тэрміну знаходжання. 

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Егіпта, Індыі, Іарданіі, Ірана, Лівана, Намібіі, Пакістана, Самоа, ПАР абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” на працягу 30 дзён з даты ўезду. 

Важна: Замежныя грамадзяне, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь, абавязаны на працягу дзесяці сутак зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання альбо на сайце адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by. Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя замежных грамадзян ажыццяўляецца адміністрацыямі такіх устаноў па змаўчанні пры засяленні. 

Тэрмін бязвізавага знаходжання не можа быць падоўжаны звыш устаноўленых 30 сутак. 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы