Памер шрыфта:

Апастыль і парадак легалізацыі дакументаў

З 1 студзеня 1993 г. афіцыйныя дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Гаагскай канвенцыі, легалізуюцца шляхам прастаўлення апастыля.

Для дакументаў, прызначаных для прадастаўлення ў кампетэнтныя органы дзяржаў, якія не далучыліся да Гаагскай канвенцыі, прадугледжаны іншы парадак іх легалізацыі - консульская легалізацыя.

Пад афіцыйнымі беларускімі дакументамі маюцца на ўвазе дакументы, складзеныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, аформленыя ва ўстаноўленым парадку.

Пад афіцыйнымі замежнымі дакументамі маюцца на ўвазе дакументы, складзеныя на тэрыторыі замежнай дзяржавы і легалізаваныя ва ўпаўнаважаным органе гэтай дзяржавы.

Афіцыйныя дакументы, якія прад'яўляюцца для легалізацыі, павінны быць напісаны яснай і выразнай мовай. Падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, агавораныя выпраўленні ў тэксце афіцыйнага дакумента не дапускаюцца. Найменне пасады асобы, якая падпісала дакумент, уласнаручны подпіс і яго расшыфроўка (ініцыялы, прозвішча) павінны быць дакладнымі, адбіткі афіцыйных пячатак павінны быць добра чытэльнымі.

Легалізацыя ажыццяўляецца пры ўмове супадзення подпісаў службовых асоб, якія падпісалі або легалізавалі афіцыйны дакумент, і адбіткаў пячатак і штампаў, якімі змацаваны дакумент або легалізацыйны надпіс, з узорамі подпісаў і адбіткаў пячатак і штампаў, якія ёсць адпаведна ў Галоўным консульскім упраўленні МЗС.

Легалізацыі не падлягаюць дакументы, якія супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь або могуць па свайму зместу нанесці шкоду інтарэсам Рэспублікі Беларусь або змяшчаюць звесткі, якія абражаюць гонар і годнасць яе грамадзян.

Не падлягаюць легалізацыі арыгіналы наступных дакументаў: пашпартоў, ідэнтыфікацыйных карт, вадзіцельскіх пасведчанняў, тэхнічных пашпартоў, пасведчанняў аб рэгістрацыі, працоўных кніжак, ваенных білетаў, пасведчанняў, уключаючы пасведчанні (сведчанні) аб прысваенні кваліфікацыі (ступені); дакументаў, прызначаных для выкарыстання ў Рэспубліцы Беларусь; дакументаў, мадыфікаваных у любым выглядзе, уключаючы ламініраванне.

Пацвярджэнне сапраўднасці дакументаў, якія выкарыстоўваюцца ў міжнародным эканамічным абароце, праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.

Прыём грамадзян па пытаннях легалізацыі дакументаў у Галоўным консульскім упраўленні МЗС (г.Мінск, вул.К.Маркса, 37а, тэлефон: +375 (17) 379 27 75, электронная пошта для кансультацый consul@mfa.gov.by).

Панядзелак, аўторак,чацвер, пятніца (за выключэннем святочных і выхадных дзен):

Прыём дакументаў - 8.00-10.30;
Выдача дакументаў - 15.00-16.00.

Серада
Прыём дакументаў - 11.00-13.00;
Выдача дакументаў - 18.00-20.00.

Дакументы, прынятыя для афармлення, выдаюцца, як правіла, у дзень падачы па прад'яўленні квітанцыі, выпісанай у ГКУ МЗС і арыгінала квітанцыі або нумара аперацыі ў АРІП, якія пацвярджаюць аплату консульскага збору. У выпадках, якія патрабуюць правядзення спецыяльнай праверкі, тэрмін афармлення дакументаў не перавышае 15 дзён.

         ► Парадак прастаўлення апастыля на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (перайдзіце па спасылцы)

          ► Консульская легалізацыя афіцыйнага дакумента ў Рэспубліцы Беларусь (перайдзіце па спасылцы)

Заканадаўства ў сферы легалізацыі дакументаў:

"Канвенцыя, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў" (Заключана ў г.Гаазе 05.10.1961);

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.02.1996 № 82 "Аб зацвярджэнні Консульскага статута Рэспублікі Беларусь";

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян";

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.12.1992 № 754 "Аб мерах па рэалізацыі палажэнняў Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 г., якія адмяняюць неабходнасць легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў";

Пастанова Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2010 № 16 "Аб арганізацыі работы па ажыццяўленні консульскай легалізацыі афіцыйных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь і за межамі Рэспублікі Беларусь".

ПРЫКЛАД АПАСТЫЛЯ

ПРЫКЛАД ЛЕГАЛІЗАЦЫІ

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы