Памер шрыфта:

Заява МЗС у сувязі з прыняццем Злучанымі Штатамі Амерыкі, Вялікабрытаніяй і Канадай чарговага пакета санкцый супраць Беларусі

 

Новыя незаконныя санкцыі ЗША, Канады і Вялікабрытаніі ў дачыненні да беларускіх службовых асоб і кампаній ад 2 снежня 2021 года наглядна дэманструюць, да якіх межаў цынізму і двудушнасці могуць дайсці ваяўнічыя дэмакратызатары ў сваіх марных намаганнях паставіць на калені непажаданыя ім краіны і народы.

Спехам прыгатаваныя апалагетамі санкцыйнай палітыкі псеўдааргументы аб “падрыве міру і бяспекі ў Еўропе” - і тым больш аб “эксплуатацыі ўразлівых мігрантаў” - абсалютна негрунтоўныя.

Відавочна, што ў падрыве бяспекі і міграцыйным крызісе вінавата не Беларусь, а якраз заходнія дзяржавы, якія разбурылі мір і ўклад жыцця ў краінах - крыніцах міграцыі. Прычым асноўны паток бежанцаў і мігрантаў ідзе ў Еўропу зусім не праз Беларусь. І нашыя заходнія партнёры гэта выдатна ведаюць, але аддаюць перавагу не слухаць і не чуць ніякіх аргументаў. 

Раней мы ўжо неаднаразова заяўлялі, што на ўсе недружалюбныя антыбеларускія крокі будуць адэкватныя меры ў адказ. Цяперашні раунд санкцый - не выключэнне. 

Нашу краіну і беларускі народ нікому не ўдасца падмяць пад сябе санкцыямі і абмежаваннямі. Адзінае выйсце з сітуацыі, якая склалася ў адносінах з Захадам – раўнапраўны дыялог і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Да такога дыялогу і супрацоўніцтву мы гатовы вярнуцца ў любы момант. 

3 снежня 2021 г.
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы