Памер шрыфта:

Зварот Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту

На працягу многіх стагоддзяў беларуская зямля была радзімай і ўтульным домам для людзей розных нацыянальнасцяў. Мы ганарымся тым, што ўсе народы Беларусі пражывалі і пражываюць тут без канфліктаў і з павагай да звычаяў і традыцый адзін аднаго. Адзінства і ўзаемная падтрымка асабліва ярка праявіліся перад тварам фашызму, які развязаў 80-гадоў таму беспрэцэдэнтную вайну, якая ўнесла жыцці мільёнаў людзей і пакінула глыбокі след у гісторыі чалавецтва.

Нацысцкая палітыка генацыду на акупаваных тэрыторыях, часткай якой быў Халакост, пакінула крывавыя раны на нашай зямлі ў выглядзе сотняў спаленых беларускіх вёсак і дзесяткаў знішчаных яўрэйскіх гета.
 
Аб'яднаныя агульным трагічным лёсам беларусы і яўрэі разам процістаялі фашысцкай агрэсіі. 
 
Многія жыхары Беларусі праявілі сапраўдную мужнасць і самаадданасць і з велізарнай рызыкай для жыцця хавалі яўрэяў, ратуючы іх ад немінучай гібелі. Больш за 700 грамадзян Беларусі ўдастоены звання «Праведнік народаў свету». 
 
Вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў – гэта асаблівае свята для нашага народа, які выпакутаваў доўгія гады акупацыі і страціў траціну свайго насельніцтва ў гэтай вайне. 
 
У гэтым годзе мы адзначаем 75-гадовы юбілей адраджэння мірнага жыцця на беларускай зямлі. На працягу года, несумненна, адбудзецца мноства падзей, прысвечаных гэтай знамянальнай даце. Сімвалічна тое, што Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста становіцца першым мерапрыемствам, на якім мы шануем памяць ахвяр нацызму ў гэты юбілейны год.
 
Беларусь прыкладае шмат намаганняў дзеля таго, каб урокі Другой сусветнай вайны не былі забытыя ні нашымі грамадзянамі, ні за мяжой нашай краіны.
 
У чэрвені 2018 года Прэзідэнт Беларусі разам з высокімі гасцямі з іншых дзяржаў ушанаваў памяць ахвяраў былога нацысцкага лагера смерці «Трасцянец» і адкрыў адзін з самых журботных аб'ектаў гэтага мемарыяльнага комплексу – мемарыяльныя могілкі ў Благаўшчыне.
 
У кастрычніку мінулага года мы разам з міжнароднай грамадскасцю ўспаміналі аб трагедыі Мінскага гета, аднаго з самых буйных на тэрыторыі Усходняй Еўропы. 
 
У нашай краіне мы вельмі добра разумеем адказнасць у захаваніі памяці аб той страшнай вайне і ўсіх яе бязвінных ахвярах. Гэта трэба нашым дзецям і ўсім будучым пакаленням, каб выхаваць у іх ўстойлівы імунітэт супраць любой ваеннай агрэсіі і нацыяналістычнай варожасці.
 
У дзень памяці ахвяр Халакосту мы аб'ядноўваемся, каб аддаць даніну памяці ўсім, хто загінуў у гэтай жудаснай вайне і не дапусціць паўтарэння падобных трагедый.
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы