Памер шрыфта:

Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з пачаткам рэалізацыі Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў па іранскай ядзернай праграме

18-01-2016

У Беларусі з аптымізмам ацэньваюць пачатак практычнай рэалізацыі Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СУПД) паміж Іранам і «шасцёркай» міжнародных пасрэднікаў па іранскай ядзернай праграме (Вялікабрытанія, Германія, ЗША, Кітай, Расія, Францыя).

Рэспубліка Беларусь падтрымлівае намаганні Ірана і «шасцёркі» міжнародных пасрэднікаў па зняцці санкцый з Ісламскай Рэспублікі Іран і стварэнні спрыяльнай міжнароднай абстаноўкі.

Перакананыя ў тым, што выкананне бакамі ў поўным аб’ёме СУПД будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднай бяспекі, рэжыму нераспаўсюджвання, стане дзейсным укладам у падтрымку стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне.

Уступленне ў сілу СУПД з’яўляецца наглядным прыкладам адсутнасці альтэрнатывы дыялогу і дыпламатычным формам вырашэння складаных міжнародных праблем і супярэчнасцяў.

Зняцце санкцый у дачыненні да Ірана адкрывае новыя перспектывы для далейшага развіцця беларуска-іранскага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы