Памер шрыфта:

Заява МЗС Рэспублікі Беларусь

Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае ўдары, нанесеныя па тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі 14 красавіка 2018 г.

Тым самым сітуацыя ў Сірыі фактычна ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт, які таіць у сабе пагрозу далейшай некантралюемай эскалацыяй, якая выходзіць за рамкі рэгіёну.

Заклікаем усе залучаныя бакі неадкладна спыніць прымяненне ваеннай сілы супраць іншых дзяржаў і шукаць шляхі ўрэгулявання канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перагавораў.

Прымяненне забароненых відаў зброі масавага паражэння не павінна заставацца без наступстваў. Аднак крокі ў адказ павінны грунтавацца на адназначных і правераных фактах і прадпрымацца ў строгай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Ні адзін з гэтых крытэрыяў не быў выкананы тымі, хто сёння нанёс удар па Сірыі.

Арганізацыя па забароне хімічнай зброі павінна мець магчымасць тэрмінова праверыць інфармацыю аб прымяненні хімічнай зброі ў Сірыі і далажыць вынікі расследавання Савету Бяспекі ААН.

Лічым, што ўсім членам Савета Бяспекі ААН варта прыкласці максімальныя намаганні для выканання ўскладзенай на іх міжнароднай супольнасцю задачы па аднаўленні і падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы