Аб удзеле Міністра замежных спраў М.Рыжанкова ў мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня дэлегата
25 красавіка 2025 г.
25 красавіка 2025 г. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці 25-га Мадэліравання ААН, якое праводзіцца штогод на базе факультэта міжнародных адносін БДУ і прымеркавана да Міжнароднага дня дэлегата.
Даведачна: Міжнародны дзень дэлегата быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2019 годзе па ініцыятыве Беларусі і адзначаецца штогод 25 красавіка ў першы дзень Міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска 1945 года, вынікам якой стала стварэнне Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў важную ролю і значны ўклад беларускіх дэлегатаў у стварэнне ААН, якія прынялі актыўны ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска ў 1945 годзе і паставілі свае подпісы пад Статутам ААН, забяспечыўшы нашай краіне статус краіны-заснавальніцы Арганізацыі.
Міністр падкрэсліў, што Статут ААН атрымаў жыццё дзякуючы прафесіяналізму, вытрымцы і майстэрству канкрэтных людзей – дэлегатаў, якім 80 гадоў таму выпаў гонар і адказнасць стварыць прынцыпова новую Арганізацыю.
М.Рыжанкоў адзначыў, што ва ўмовах недагавораздольнасці дзяржаў па крытычных пытаннях міжнароднага парадку дня асабліва ўзрастае важнасць фарміравання якаснага чалавечага патэнцыялу. У сувязі з гэтым Міністр заклікаў студэнтаў-удзельнікаў Мадэлі ААН развіваць перагаворныя навыкі і неабыякава ставіцца да справы, якой яны займаюцца.
Да ўдзельнікаў Мадэлі ААН звярнуліся таксама рэктар БДУ Андрэй Кароль, Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў і Міхаіл Хвастоў, які ўзначальваў беларускае знешнепалітычнае ведамства ў перыяд з 2000 па 2003 гг.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Асацыяцыі ветэранаў дыпламатычнай службы Беларусі, многія з якіх прысвяцілі свой прафесійны шлях шматбаковай дыпламатыі.
Святкаванне Міжнароднага дня дэлегата стала адным з серыі сумесных мерапрыемстваў, прадугледжаных Планам па святкаванні 80-годдзя ААН у Беларусі, які быў падпісаны Міністрам замежных спраў і Пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі 28 лютага 2025 г.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by