Памер шрыфта:

Аб першым пасяджэнні Навукова-кансультатыўнага савета па міжнародным праве пры МЗС Беларусі

25 верасня 2018 г.

25-09-2018

25 верасня 2018 г. адбылося першае пасяджэнне Навукова-кансультатыўнага савета па міжнародным праве пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У склад Савета пад старшынствам намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі ўваходзяць вядучыя юрысты-міжнароднікі Беларусі, якія прадстаўляюць асноўныя ВНУ краіны, дзе выкладаецца і вывучаецца міжнароднае права. У пасяджэнні таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Мэтай Савета з’яўляецца вывядзенне на якасна новы ўзровень супрацоўніцтва дзяржаўных устаноў і акадэмічных кругоў Беларусі ў галіне вывучэння і распаўсюджвання міжнароднага права; паглубленая навуковая прапрацоўка міжнародна-правовога складніка пазіцыі Беларусі па істотных пытаннях міжнароднага парадку дня; абмен думкамі паміж экспертамі ў міжнародным праве, у тым ліку – практыкуючымі юрыстамі.

Падчас пасяджэння Савет абмеркаваў вынікі чарговых сесій Камісіі міжнароднага права і Камісіі па праве міжнароднага гандлю ААН, падрыхтоўку рэгіянальнай канферэнцыі ЮНСІТРАЛ па арбітражы і медыяцыі у Мінску, навуковае супрацоўніцтва з Цэнтрам міжнароднага права пры Дыпламатычнай акадэміі МЗС Рэспублікі Карэя, а таксама асобныя пытанні імунітэта замежных дзяржаў і іх уласнасці ў Беларусі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы