Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Паслом Пакістана 

30 снежня 2024 г.

 

30 снежня 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Беларусі Саджадам Хайдэрам Ханам з нагоды завяршэння пакістанскім дыпламатам сваёй місіі ў нашай краіне.

Бакі з задавальненнем адзначылі высокі ўзровень беларуска-пакістанскіх сувязей, зрабілі асаблівы акцэнт на выніках супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферы.

Абмеркавалі планы работы бакоў на 2025 год, уключаючы візіт у адказ Прэм'ер-міністра Пакістана ў Беларусь, а таксама правядзенне шэраг мерапрыемстваў гандлёва-эканамічнага характару, пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі ўсяго комплексу двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Пакістанам.

Міністр падзякаваў Паслу за асабісты ўклад ва ўмацаванне беларуска-пакістанскіх адносін, намаганні па актывізацыі палітычных кантактаў і пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы