Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў Жэневу

11 снежня 2019 г.

11-12-2019

10-11 лютага 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка наведаў з візітам г.Жэневу (Швейцарыя).

У якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі А.Краўчанка прыняў удзел у пленарнай сесіі 33-й Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца (Канферэнцыі ЧКЧП).

У выступленні на Канферэнцыі намеснік Міністра падкрэсліў прыхільнасць Беларусі высокім ідэалам гуманізму, якія адстойвае рух ЧКЧП, а таксама выказаў падтрымку беларусскага ўрада намаганням Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і нацыянальных таварыстваў ЧКЧП, арыентаваным на дапамогу асобам, якія папакутвалі ў выніку ўзброеных канфліктаў і іншых гуманітарных катастроф і складаных жыццёвых сітуацый. А.Краўчанка таксама адзначыў асаблівую ролю міжнароднага гуманітарнага права і яго асноўнай крыніцы – Жэнеўскіх канвенцый 1949 году – як аднаго з найважнейшых элементаў у наборы сістэмных фактараў, што сфармавалі сучасную сістэму міжнароднага міру і бяспекі.

Ня памяншаючы важнасці працы з наступствамі гуманітарных катастроф, беларускі дыпламат выказаў перакананасць, што памяншэнню іх колькасці ў свеце будзе садзейнічаць толькі аб’яднаная праца міжнароднай супольнасці па ліквідацыі першапрычын.

А.Краўчанка таксама выступіў асноўным дакладчыкам на спецыяльным мерапрыемстве Канферэнцыі ЧКЧП, арганізаваным Групай краін, якія аб’ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі. Задачай дыскусіі з’яўляўся разгляд шляхоў кансалідацыі міжнародных намаганняў па супрацьдзеянню гандлю людзьмі ва ўмовах узброеных канфліктаў.

У ходзе візіту намеснік Міністра правёў сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднага Камітэта Чырвонага крыжа Петэрам Маурэрам, генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Фрэнсісам Гары, намеснікам генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі Карлам Браўнэрам, выканаўчым дырэктарам Кансультатыўнага цэнтра па праву СГА Найлам Мігерам, падчас якіх былі разгледжаны пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі з сакратарыятамі названых міжнародных арганізацый.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы