Памер шрыфта:

Аб выступе Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

25 красавіка 2025 г.

 

25 красавіка 2025 г. адбылося выступленне Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на тэму «Арганізацыя дзелавых міжнародных сустрэч: ад тэорыі да практыкі» ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі для кіруючых кадраў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія курыруюць знешнеэканамічную дзейнасць.

Міністр падзяліўся практычным вопытам арганізацыі міжнародных сустрэч як у Рэспубліцы Беларусь, так і падчас замежных візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, асаблівасцямі правядзення бізнес-сустрэч і пратакольных мерапрыемстваў.

Асобна спыніўся на рабоце па рэалізацыі ўстановак Кіраўніка дзяржавы па прасоўванні беларускіх інтарэсаў на афрыканскім кантыненце, спецыфіцы правядзення і важнасці ўліку нацыянальных асаблівасцей падчас сустрэч і перамоў, каб дасягнуць рэальных палітычных і эканамічных вынікаў.

Адказаў на шматлікія пытанні слухачоў, што датычыліся розных аспектаў знешнепалітычнай дзейнасці.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы