Памер шрыфта:

Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэта прыняў удзел у пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці па пытаннях Чарнобыля і цырымоніі ўскладання кветак да памятнага знака «Ахвярам Чарнобыля»

24 красавіка 2025 г.

 

24 красавіка 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта ў якасці члена Савета па ўстойлівым развіцці пад эгідай Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР, намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргея Хаменкі сумесна з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса ў Рэспубліцы Беларусь і шэрагу органаў дзяржаўнага кіравання ўсклаў кветкі да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля», а таксама «Камень міру Хірасімы» з нагоды Міжнароднага дня памяці пра чарнобыльскую катастрофу, што мае адбыцца 26 красавіка.

Для даведкі: Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе быў уведзены Генеральнай Асамблеяй ААН і ўключаны ў міжнародны каляндар памятных дат з 2016 года па ініцыятыве Беларусі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН 71/125 «Доўгачасовыя наступствы чарнобыльскай катастрофы». Асноўны пасыл рэзалюцыі – неабходнасць працягу чарнобыльскага супрацоўніцтва пад эгідай ААН у мэтах дасягнення ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў і насельніцтва праз партнёрства, інавацыі і інвестыцыі.

Гэтай памятнай даце таксама было прысвечана пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці пад кіраўніцтвам С.Хаменкі, якое адбылося ў гэты ж дзень у Адукацыйным Цэнтры забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці МНС Рэспублікі Беларусь.

Падчас пасяджэння Савета былі абмеркаваны пытанні аднаўлення і развіцця пацярпелых ад ЧАЭС рэгіёнаў, міжнароднае супрацоўніцтва ў інтарэсах дасягнення ўстойлівага развіцця.

Былі таксама абмеркаваны дзяржаўныя меры, прынятыя дзеля пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы і падтрымкі жыццядзейнасці насельніцтва на пацярпелых тэрыторыях.

Удзельнікі прызналі, што за 39-гадовы тэрмін Беларусь прайшла шлях ад краіны-рэцыпіента гуманітарнай дапамогі да паўнапраўнага партнёра і краіны-эксперта, якая мае вопыт пераадолення наступстваў маштабнай тэхнагеннай катастрофы.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы