Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Генеральным дырэктарам САІУ

05 чэрвеня 2019 г.

05-06-2019

5 чэрвеня 2019 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) Фрэнсісам Гары.



Да даведкі: САІУ — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 1967 годзе, з 1974 года выконвае функцыі спецыялізаванай установы ААН. У цяперашні час членамі САІУ з'яўляюцца 192 дзяржавы.


Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці, умацаванне пазіцый нашай краіны ў Глабальным інавацыйным індэксе, магчымасць прыцягнення беларускіх спецыялістаў да рэалізацыі праектаў САІУ па распрацоўцы сістэм з элементамі штучнага інтэлекту.

Да даведкі: Глабальны інавацыйны індэкс уяўляе сабой ацэнку дзейнасці ў галіне інавацый у 130 краінах і дзяржавах свету, заснаваную на больш чым 80 паказчыках. Ён распрацоўваецца САІУ сумесна з Карнельскім універсітэтам і французскім даследчым інстытутам INSEAD.


Разгледжаны таксама пытанні вывучэння вопыту САІУ па павышэнні долі гандлёвых знакаў і іншай інтэлектуальнай уласнасці ў экспартуемых краінамі таварах і паслугах.

У гэты ж дзень пад старшынствам намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі адбылося пасяджэнне Навукова-кансультатыўнага савета па міжнароднаму праву пры МЗС, на якім Ф.Гары выступіў з дакладам на тэму “Міжнародная інтэлектуальная ўласнасць у сучаснай лічбавай эканоміцы”.



Да даведкі: Савет створаны ў 2018 годзе для забеспячэння навуковага суправаджэння міжнародна-прававой дзейнасці МЗС, садзейнічання папулярызацыі міжнароднага права, укаранення вынікаў навуковых даследаванняў у дзейнасці МЗС і іншых дзяржорганаў. У склад Савета ўваходзяць прадстаўнікі МЗС, вядучыя юрысты-міжнароднікі асноўных ВНУ краіны.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы