Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Агароднікава з Міністрам культуры Узбекістана

05 сакавіка 2025 г.

 

5 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандр Агароднікаў сустрэўся з Міністрам культуры Рэспублікі Узбекістан Азодбекам Назарбекавым.

Абмяняліся думкамі аб актуальным стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы культуры. З задавальненнем адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў, уключаючы супрацоўніцтва ў галіне кінематаграфіі, тэатральнай творчасці, удзел у фестывалях і выставачных мерапрыемствах.

Таксама разгледзелі пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў галіне кінавытворчасці, падрыхтоўкі кадраў і абмену перадавым вопытам па ўкараненні інавацый і інфармацыйных тэхналогій у сферы культуры і мастацтва.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі маючыя адбыцца ў бягучым годзе знакавыя мерапрыемствы ў сферы культуры, у прыватнасці, Дні культуры Беларусі ва Узбекістане і Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы