Памер шрыфта:

Кадыфікацыя і прагрэсіўнае развіццё міжнароднага права

— Шосты камітэт Генеральнай Асамблеі ААН

Камітэт па прававых пытаннях (Шосты камітэт) з’яўляецца адным з шасці галоўных камітэтаў Генеральнай Асамблеі ААН.

Падчас сесій Шостага камітэта разглядаюцца пытанні прававога характару, па выніках чаго Генеральнай Асамблеі рэкамендуюцца праекты рэзалюцый.

Дэлегацыя Беларусі традыцыйна выступае ў Шостым камітэце па дакладах Камісіі міжнароднага права і Камісіі па праве міжнароднага гандлю ААН, Спецыяльнага камітэта па Статуту ААН і ўзмацненню ролі Арганізацыі, пытаннях вяршэнства права на міжнародным і нацыянальным узроўнях, універсальнай юрысдыкцыі і некаторых іншых пытаннях.

— Камітэт прававых саветнікаў Савета Еўропы па пытаннях міжнароднага публічнага права

З 2013 года Рэспубліка Беларусь бярэ ўдзел у якасці назіральніка ў рабоце Камітэта прававых саветнікаў Савета Еўропы па пытаннях міжнароднага публічнага права. Камітэт складаецца з кіраўнікоў прававых (юрыдычных) служб МЗС дзяржаў-членаў Савета Еўропы.

Камітэт разглядае шэсць асноўных тэм: дзяржаўныя і дыпламатычныя імунітэты, нацыянальныя меры па імплементацыі санкцый ААН, рашэнні Еўрапейскага суда па правах чалавека, якія закранаюць пытанні міжнароднага публічнага права, мірнае вырашэнне спрэчак, міжнароднае крымінальнае правасуддзе, агаворкі да ўніверсальных міжнародных дагавораў.

Па выніках пасяджэнняў, якія адбываюцца два разы на год, прымаюцца справаздачы Камітэта.

Адным з важных накірункаў работы Камітэта з’яўляецца абагульненне вопыту ўдзельнікаў Камітэта і падрыхтоўка даследаванняў па такіх пытаннях, як імунітэт дзяржаў і міжнародных арганізацый, арганізацыя і функцыі юрыдычных служб міністэрстваў замежных спраў, ахова правоў чалавека пры імплементацыі санкцый ААН.

— Кансультатыўны камітэт кіраўнікоў прававых служб міністэрстваў замежных спраў дзяржаў-удзельніц СНД

Створаны ў адпаведнасці з рашэннем Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц СНД у 2004 годзе, Кансультатыўны камітэт складаецца з кіраўнікоў прававых служб міністэрстваў замежных спраў дзяржаў-удзельніц СНД ці асоб, якія іх замяняюць.

Члены Камітэта абмяркоўваюць міжнародна-прававыя аспекты дзейнасці СНД; вопыт і практыку дзяржаў-удзельніц СНД у галіне міжнароднага права, выкананне міжнародных абавязацельстваў, абменьваюцца вопытам прымянення заканадаўства ў галіне міжнародных дагавораў; абмяркоўваюць работу іншых міжнародных арганізацый па кадыфікацыі і прагрэсіўнаму развіццю міжнароднага права.

Камітэтам распрацаваны і актуалізуюцца Метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы праектаў міжнародных дагавораў, якія заключаюцца ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама Метадычныя рэкамендацыі па інвентарызацыі міжнародных дагавораў у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У 2023 годзе пад старшынствам Кыргызскай Рэспублікі праведзены 34-е і 35-е пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы