Памер шрыфта:

Прыярытэты старшынства Рэспублікі Беларусь у ЕАЭС у 2020 годзе

У 2020 годзе Рэспубліка Беларусь старшынствавала ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Прыярытэты беларускага старшынства пазначаны ў Звароце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі да кіраўнікоў дзяржаў-членаў ЕАЭС, які быў апублікаваны 9 студзеня 2020 г.

Сярод галоўных мэт – поўнае адмаўленне ад бар'ераў, скарачэнне выключэнняў і абмежаванняў на рынках ЕАЭС, прадухіленне магчымасці ўзнікнення новых відаў перашкод, павышэнне эфектыўнасці работы органаў Саюза, удасканаленне інстытуцыйнай структуры Саюза, узмацненне наднацыянальнай кампетэнцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі, павышэнне яе адказнасці і дысцыпліны. 

Далейшае развіццё ЕАЭС Рэспубліка Беларусь звязвае з вырашэннем наступных важнейшых задач:

— пераход да адзінай або агульнай палітыкі ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарта і іншых;

— завяршэнне работы па фарміраванню агульных энергетычнага і транспартнага рынкаў ЕАЭС;

— пабудова агульнага фінансавага рынку;

— пашырэнне вытворчай кааперацыі;

— умацаванне супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах;

— выраўноўванне ўмоў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці;

— фарміраванне збалансаванага аграрнага рынку Саюза;

— паскарэнне распрацоўкі адзіных для краін Саюза тэхнічных рэгламентаў і сучасных стандартаў;

— павышэнне ўзаемнага даверу да вынікаў акрэдытацыі і дакладнасці ацэнкі адпаведнасці;

— забеспячэнне ўзгодненасці механізмаў дзяржаўнага кантролю (нагляду);

— пераход да адзінай палітыкі па ўжыванні ветэрынарных, санітарных і фітасанітарных мер;

— развіццё ўзаемадзеяння ў пытаннях лічбавага парадку дня;

— распрацоўка агульнай інфармацыйнай палітыкі. 

У сферы міжнароднай дзейнасці плануецца актывізаваць супрацоўніцтва ЕАЭС з міжнароднымі арганізацыямі і аб'яднаннямі, у тым ліку СНД, ШАС, АСЕАН, Еўрапейскім саюзам, МЕРКОСУР, СГА, АЭСР, арганізацыямі сістэмы ААН, садзейнічаць спалучэнню інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы і сумеснаму развіццю транспартна-лагістычнай інфраструктуры, у тым ліку ўдзелу ў праектах ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». Дададуцца перагаворныя трэкі па лібералізацыі гандлёвых рэжымаў з трэцімі краінамі

Плануецца прыняць Стратэгічныя напрамкі еўразійскай інтэграцыі да 2025 года. 

У сацыяльнай галіне асноўную ўвагу плануецца надаць павышэнню эфектыўнай занятасці і абароненасці працоўных, супрацоўніцтву ў галіне адукацыі, аховы здароўя, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, шырокаму ўключэнню моладзі ў працэсы еўразійскай інтэграцыі, узаемадзеянню ў іншых гуманітарных галінах.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы