Канферэнцыя ААН па гандлю і развіццю
Канферэнцыя ААН па гандлю і развіццю (ЮНКТАД) з’яўляецца пастаянным міжурадавым органам Генеральнай Асамблеі ААН, заснаваная 30 снежня 1964 г. са штаб-кватэрай у г.Жэневе. БССР выступіла адным з ініцыятараў склікання Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці.
Членскі састаў ЮНКТАД налічвае 195 дзяржаў.
З верасня 2021 года пост Генеральнага сакратара займае Рэбека Грынспан (Коста-Рыка).
Вышэйшым кіруючым органам ЮНКТАД з’яўляецца яе скліканая не радзей аднаго разу за чатыры гады Канферэнцыя – дапаможны орган Генеральнай Асамблеі. Савет па гандлі і развіццю быў заснаваны ў якасці пастаяннага дапаможнага органа Канферэнцыі і ў гэтай якасці складае частку міжурадавага механізма ААН у галіне гандлю і развіцця.
Асноўная мэта ЮНКТАД – садзейнічанне інтэграванню краін на стадыі развіцця ў сусветную эканоміку і іх інклюзіўнаму і ўстойліваму развіццю з дапамогай гандлю і інвестыцый.
Мандат ЮНКТАД ўвасоблены ў трох асноўных формах: міжурадавы дыялог па актуальных пытаннях міжнароднага эканамічнага парадку дня, аналітычная дзейнасць і тэхнічная дапамога. ЮНКТАД не працуе над прыняццем рэгулюючых пагадненняў. Яе дзейнасць носіць рэкамендацыйны характар.
У красавіку 2010 года быў падпісаны Мeмарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ЮНКТАД аб прыярытэтных накірунках супрацоўніцтва ў галіне міжнароднага гандлю, інвестыцый і развіцця.
Прыярытэтнымі накірункамі супрацоўніцтва Беларусі з ЮНКТАД з'яўляюцца: далучэнне да СГА і спрашчэнне працэдур гандлю, прыцягненне інвестыцый, кіраванне знешнім доўгам, пытанні канкурэнцыі, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.
У ліпені 2007 года адбыўся візіт у Беларусь Генеральнага сакратара ЮНКТАД Супачаі Панічпакдзі.
З 2007 года Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт ўдзельнічае ў праекце ЮНКТАД “Віртуальны інстытут” – міжнароднай адукацыйнай і даследчай сетцы па пытаннях гандлю і развіцця. У 2008 годзе Цэнтр міжнародных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў уключаны ў глабальную сетку аналітычных цэнтраў у галіне развіцця, створаную ЮНКТАД.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by