Памер шрыфта:

Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) з моманту яго стварэння – 29 ліпеня 1957 г.

Беларусь мае развітую дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва з Агенцтвам. Наша краіна з'яўляецца ўдзельнікам пераважнай большасці міжнародных канвенцый, заключаных пад эгідай МАГАТЭ, уключаючы Канвенцыю аб ядзернай бяспецы, Канвенцыю аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі, Канвенцыю аб дапамозе ў выпадку ядзернай аварыі або радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі, Аб'яднаную канвенцыю аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам і аб бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, Венскую канвенцыю аб грамадзянскай адказнасці за ядзерны ўрон, Канвенцыю аб фізічнай ахове ядзернага матэрыялу.

Паміж Беларуссю і МАГАТЭ заключана Пагадненне аб ажыццяўленні гарантый у сувязі з Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, у адпаведнасці з якім на тэрыторыі Беларусі праводзяцца рэгулярныя інспекцыі МАГАТЭ.

Дэлегацыi Беларусі традыцыйна прымаюць ўдзел у штогадовых пасяджэннях Генеральнай канферэнцыі Агенцтва.

Беларусь тройчы была членам Савета кіраўнікоў МАГАТЭ (у 1999 – 2001, 2005 – 2007 і 2015 – 2017 гг.). Падтрымліваецца высокі ўзровень кантактаў з кіраўніцтвам Агенцтва.

Беларусь ажыццяўляе практычнае ўзаемадзеянне з МАГАТЭ па арганізацыi семінараў і трэнінгаў з удзелам экспертаў Агенцтва, удзелу беларускіх экспертаў у мерапрыемствах, якія праводзяцца Агенцтвам. Гэта супрацоўнiцтва мае асаблівую ролю ў кантэксце рэалізацыі нацыянальнай ядзерна-энергетычнай праграмы, развіцця інфраструктуры ядзернай энергетыкі і падрыхтоўкі кадраў для ядзернай галіны краіны. 

Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ, якая нацэлена на аказанне садзейнічання дзяржавам ў мірным выкарыстанні ядзерных тэхналогій.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы