Праграма развіцця ААН
Праграма развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ПРААН) з'яўляецца найважнейшым органам аператыўнай дзейнасці ААН па прадастаўленні дапамогі (фінансавай, тэхнічнай і іншай) на мэты развіцця. ПРААН створана ў лістападзе 1965 г.
Мэтай ПРААН з'яўляецца садзейнічанне краінам, якія развіваюцца, і краінам з пераходнай эканомікай ва ўмацаванні патэнцыялу развіцця. Фінансавыя сродкі ПРААН фарміруюцца з добраахвотных узносаў дзяржаў-членаў ААН, устаноў сістэмы ААН, няўрадавых арганізацый і прыватнага сектара.
ПРААН мае самую буйную сетку прадстаўніцтваў на месцах з усіх арганізацый сістэмы ААН, якія аказваюць дапамогу ў мэтах развіцця. Праз гэтыя прадстаўніцтвы Праграма падтрымлівае намаганні ў галіне развіцця, супрацоўнічаючае з урадамі і грамадскімі арганізацыямі.
Прыярытэтнымі напрамкамі работы ПРААН з'яўляюцца садзейнічанне ў дасягненні краінамі Мэт устойлівага развіцця, ліквідацыя беднасці, умацаванне нацыянальных інстытутаў у галіне макраэканамічнага кіравання, абарона навакольнага асяроддзя, садзейнічанне занятасці, паляпшэнне становішча жанчын, барацьба з распаўсюджваннем ВІЧ / СНІД і іншыя.
Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ПРААН пачалося ў 1992 годзе з адкрыцця ў Мінску пастаянна дзеючага Прадстаўніцтва ААН / ПРААН і распрацоўкі кароткатэрміновых праграм ПРААН для Беларусі на 1992-1994 гады.
У далейшым супрацоўніцтва ажыццяўлялася ў галіне развіцця людскіх рэсурсаў, умацавання патэнцыялу дзяржаўнага кіравання, рэструктурызацыі прамысловасці, канверсіі ваенных гарадкоў, мінімізацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.
У перыяд 2001-2005 гадоў у Беларусі ажыццяўляліся дзве праграмы ПРААН: краінавыя рамкі супрацоўніцтва (КРС) на 2001-2005 гады і Праграма рэгіянальнага супрацоўніцтва ПРААН для краін Еўропы на 2002-2005 гады. Па лініі КРС ПРААН аказвала падтрымку Беларусі галоўным чынам у сацыяльна-эканамічным развіцці, пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС і ахове здароўя. У рамках Праграмы рэгіянальнага супрацоўніцтва ажыццяўляліся праекты з удзелам Беларусі ў галіне барацьбы з галечай, забеспячэння роўных умоў у развіцці, правядзення адкрытай падсправаздачнай антыкарупцыйнай палітыкі.
У цэлым дзейнасць ПРААН у Беларусі стала прыкметным фактарам, які спрыяе вырашэнню сацыяльна-эканамічных задач пераходнага перыяду. Шмат у чым гэта абумоўлена непалітызаваным падыходам ПРААН да вырашэння існуючых праблем, арыентаванасцю Прадстаўніцтва на прыярытэты развіцця і патрэбы нашай краіны.
У 2020 годзе завершана выкананне пятай краінавай праграмы ПРААН для Беларусі (2016 – 2020 гг.) з агульным аб'ёмам фінансавання 82 млн. даляраў ЗША.
У верасні 2020 г. на другой рэгулярнай сесіі Выканаўчага савета Праграмы развіцця ААН, Фонду ААН у галіне народанасельніцтва, Упраўлення ААН па абслугоўванні праектаў (ПРААН / ЮНФПА / ЮНОПС) была разгледжана і адобрана чарговая краінавая праграма ПРААН для Беларусі на 2021 – 2025 гады, у адпаведнасці з якой чакаецца падтрымка Беларусі ў рэагаванні на пандэмію COVID-19 і ў дасягненні, нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэтаў ўстойлівага развіцця.
Прыярытэты праграмы для Беларусi: развіццё эканомікі на прынцыпах «зялёнага» і інклюзіўнага росту, укараненне мер па змякчэнні наступстваў змены клімату і адаптацыі да іх, фарміраванне эфектыўнай лічбавай экасістэмы, пашырэнне магчымасцяў уразлівых груп насельніцтва для паўнавартаснага ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным жыцці.
Дадатковая інфармацыя аб рабоце ПРААН у Беларусі размешчана на сайце Прадстаўніцтва ў Мінску.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by