Памер шрыфта:

Фонд ААН у галіне народанасельніцтва

Супрацоўніцтва Беларусі і Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) пачалося ў 1994 годзе пры каардынацыі прадстаўніцтва ЮНФПА ва Украіне і Беларусі (па сумяшчальніцтве). З красавіка 2019 года краінавым дырэктарам ЮНФПА для Беларусі з’яўляецца намеснік Пастаяннага прадстаўніка Вольга Атрошчанка. 

У сваёй працы фонд кіруецца стратэгічным планам на 2022-2025 гг. У ім пацвярджаецца актуальнасць стратэгіі, накіраванай на забеспячэнне ўсеагульнага доступу да сродкаў аховы сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя і рэалізацыю рэпрадуктыўных правоў з асаблівай увагай да задавальнення патрэбаў жанчын, падлеткаў і моладзі.

Беларусь тройчы станавілася членам кіруючага органа фонду – Выканаўчай рады ПРААН/ЮНФПА/ЮНОПС.

Супрацоўніцтва з ЮНФПА ажыццяўляецца беларускімі партнёрамі (МЗС, Мінпрацы і сацабароны, МУС, Белстат і інш.) на праграмнай аснове. Рэалізуецца другая краінавая праграма ЮНФПА для Беларусі на 2021-2025 гг. з агульным бюджэтам 5,52 млн. дал. ЗША. Яна скіравана на дасягненне мэтаў ўстойлівага развіцця ў такіх галінах, як народанасельніцтва і развіццё, паляпшэнне становішча жанчын, рэпрадуктыўнае здароўе.

Супрацоўніцтва з ЮНФПА адыгрывае адметную ролю ў кантэксце ажыццяўлення праектаў па тэме старэння насельніцтва, а таксама падтрымкі людзей з інваліднасцю.  

У снежні 2019 года Беларусь з афіцыйным візітам наведала Выканаўчы дырэктар ЮНФПА Наталля Канем.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы