Арганізацыя Паўночнаатлантычнага Дагавору
Гісторыя ўзаемаадносін Рэспублікі Беларусь з НАТА пачынаецца з 1992 года, калі наша краіна ўступіла ў Савет паўночнаатлантычнага супрацоўніцтва, які трансфармаваўся ў 1997 годзе ў Савет еўраатлантычнага партнёрства – СЕАП.
У 1995 годзе Беларусь падключылася да праграмы «Партнёрства дзеля міру» (ПдМ), разглядаючы яе ў якасці важнага інструмента ўмацавання ўзаемадзеяння ў палітычнай, ваеннай, эканамічнай, навуковай і прававой сферах як з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора ў цэлым, так і з асобнымі дзяржавамі-членамі НАТА.
У красавіку 1998 года было адкрыта Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора.
Асноўным планавым дакументам удзелу Беларусі ў ПдМ з'яўлялася індывідуальная праграма партнёрства і супрацоўніцтва (ІППС), якая прымаеццы кожныя два гады. Першая Індывідуальная праграма партнёрства была ўхвалена Саветам НАТА ў ліпені 1997 года.
У 2004 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да Працэсу планавання і ацэнкі сіл (ПАРП), асноўнай задачай у рамках якога з'яўляецца развіццё ваеннага супрацоўніцтва з НАТА.
Супрацоўніцтва з НАТА па лініі рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ажыццяўлялася праз удзел у Камітэце па надзвычайнам грамадзянскім планаваннем і Групе па грамадзянская абароне, якія праводзiлiся ў фармаце Савета Еўраатлантычнага партнёрства, узаемадзеяння з еўраатлантычным каардынацыйным цэнтрам па рэагаванні на катастрофы, а таксама па лініі ПАРП.
Практычнае ўзаемадзеянне Рэспублікі Беларусь з НАТА прыпынена 19 лістапада 2021 г. па ініцыятыве Альянсу.
Беларусь гатова да аднаўлення прагматычнага ўзаемадзеяння з НАТА на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове пры ўліку ўзаемных заклапочанасцей у сферы бяспекі.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by