Еўрапейскі саюз
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС былі ўсталяваны ў жніўні 1992 г.
У сакавіку 1995 г. у г.Бруселі было падпісана Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве (ППС) паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, ратыфiкацыя якога была ў аднабаковым парадку прыпынена Еўрасаюзам.
У 2008 годзе ў Мінску было адкрыта Прадстаўніцтва Камісіі Еўрапейскіх супольнасцей (са снежня 2009 года – Прадстаўніцтва ЕС). У 2009 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства” (пасля ўвядзення ЕС у дачыненні да Беларусі пакета санкцый, Рэспублікай Беларусь у чэрвені 2021 года было прынята рашэнне аб прыпыненні ўдзелу ў дадзенай ініцыятыве).
У студзені 2020 года Беларусь і ЕС падпісалі ў г.Бруселі пагадненні аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі.
У кастрычніку 2020 года Еўрапейскі саюз высунуў палітычныя патрабаванні да Беларусі. У далейшым ЕС ухваліў шэраг санкцыйных захадаў у дачыненні да афіцыйных асобаў, прадпрыемстваў і сектараў эканомікі Беларусі.
У сувязі з недружалюбнымі дзеяннямі Еўрапейскага саюза беларускі бок ажыццявіў крокі ў адказ у палітыка-дыпламатычнай і эканамічнай галінах.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by