Навуковы камітэт ААН па дзеянні атамнай радыяцыі
Навуковы камітэт ААН па дзеянні атамнай радыяцыі (НКДАР) заснаваны ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 913 (Х) 3 снежня 1955 годзе з мэтай арганізацыі збору і ацэнкі інфармацыі аб дзеянні радыёактыўнага выпраменьвання на арганізм чалавека і навакольнае асяроддзе. Сакратарыят НКДАР размяшчаецца ў г.Вене (Аўстрыя).
У задачы НКДАР уваходзіць правядзенне ацэнкі і падрыхтоўка навуковых дакладаў аб узроўні і наступствах уздзеяння радыяцыі на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе. Даклады НКДАР прызнаюцца міжнароднай супольнасцю ў якасці дакладнай і ўсёабдымнай крыніцы інфармацыі і шырока выкарыстоўваюцца для ацэнкі рызыкі і прыняцця мер па абароне ад уздзеяння радыеактыўнага выпраменьвання. Тэксты дакладаў (на англійскай мове) даступны ў Інтэрнэт.
На працягу шэрагу гадоў Рэспубліка Беларусь падтрымлівае актыўнае ўзаемадзеянне з НКДАР. Гаворка ідзе, перш за ўсё, аб ацэнцы і выкарыстанні шырокай інфармацыі і ведаў, якія наша краіна мае ў сувязі з вывучэннем наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Разам з тым, супрацоўніцтва Беларусі і НКДАР не абмяжоўваецца пытаннямі Чарнобыля.
Эпідэміялагічныя даследаванні беларускіх навукоўцаў у дачыненні да ўзаемасувязі паміж уздзеяннем радыяцыі і развіццём анкалагічных, сардэчна-сасудзістых і іншых захворванняў, рэакцыямі імуннай сістэмы арганізма рэгулярна цытуюцца ў дакладах НКДАР. У сваю чаргу, даклады НКДАР выкарыстоўваюцца ў Беларусі для распрацоўкі нацыянальных стандартаў у галіне радыяцыйнай аховы насельніцтва і навакольнага асяроддзя.
Першапачаткова ў склад НКДАР ўваходзілі 15 дзяржаў – членаў ААН: Аргенціна, Аўстралія, Бельгія, Бразілія, Вялікабрытанія, Егіпет, Індыя, Канада, Мексіка, СССР, ЗША, Францыя, Чэхаславакія, Швецыя і Японія. Пасля склад НКДАР пашыраўся: у 1973 годзе членамі НКДАР сталі Германія, Інданезія, Перу, Польшча і Судан, у 1986 годзе – Кітай. У снежні 2011 года Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой запрасіла ўступіць у члены НКДАР яшчэ шэсць краін — Беларусь, Іспанію, Пакістан, Фінляндыю, Паўднёвую Карэю і Украіну.
Уступленне Беларусі ў НКДАР зафіксавала міжнароднае прызнанне развітога навуковага патэнцыялу нашай краіны ў галіне вывучэння эфектаў радыяцыйнага ўздзеяння на чалавека і навакольнае асяроддзе, стала сведчаннем аўтарытэту Беларусі як надзейнага і адказнага карыстальніка ядзерных тэхналогій, у тым ліку ў сувязі з будаўніцтвам АЭС.
Сяброўства ў НКДАР дае магчымасць актывізаваць супрацоўніцтва навуковых устаноў нашай краіны з замежнымі навуковымі цэнтрамі.
Першым прадстаўніком Беларусі ў НКДАР быў прызначаны прафесар Я.Э.Кенiгсберг. З 2014 года прадстаўніком Беларусі з’яўляецца прафесар А.М.Стажараў. Галаўным органам па ўзаемадзеянні з НКДАР вызначана Міністэрства аховы здароўя Беларусi.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by