Памер шрыфта:

Дзіцячы Фонд ААН

Беларусь з’яўляецца членам Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЕФ) з 1953 года. У 1997 годзе ў Мінску было адкрыта прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь, якое пасля падпісання асноўнага пагаднення аб супрацоўніцтве ў 2007 годзе мае статус самастойнага краінавага офіса. З верасня 2022 года кіраўніком Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі з'яўляецца Рустам Хайдараў (Узбекістан). 

Беларусь чатыры разы абіралася склад кіруючага органа ЮНІСЕФ – Выканаўчай рады (1994-1995 гг., 2004-2006 гг., 2010-2012 гг. і 2015-2017 гг.). 

За гады працы ў Беларусі ЮНІСЕФ зарабіў рэпутацыю надзейнага і адказнага партнёра. Значна вырасла колькасць партнёраў фонду, як з боку дзяржавы, так і грамадскасці і прыватнага бізнэсу. Дзейнасць ЮНІСЕФ у Беларусі накіравана на падтрымку нацыянальных планаў і праграм у галіне развіцця і аховы здароўя дзяцей у раннім узросце, паляпшэння становішча дзяцей, уключаючы найбольш уразлівыя катэгорыі дзяцей, прафілактыкі наркаманіі, алкагалізму, табакакурэння, ВІЧ/СНІДу сярод дзяцей і моладзі, падтрымкі і абароны правоў дзіцяці. 

Супрацоўніцтва з ЮНІСЕФ ажыццяўляецца на падставе краінавай праграмы для Беларусі на 2021-2025 гады з агульным бюджэтам амаль 15 млн. долараў ЗША.

Акрамя таго, ЮНІСЭФ падрымлівае намаганні Беларусі ў галіне супрацьдзеяння гандлю людзьмі, асабліва дзецьмі. Дзіцячы фонд ААН уваходзіць у склад Міжведамаснай групы па каардынацыі барацьбы з гандлем людзьмі.

У перыяд актыўнага распаўсюджвання каронавіруса прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі аказала беларускім установам аховы здароўя, школам і інтэрнатам эфектыўную і своечасовую падтрымку.

Краінавая каманда запусціла маштабную кампанію з удзелам мноства беларускіх партнёраў і за кароткі час сабрала 1,58 млн. дал. ЗША на закупку неабходных матэрыялаў і абсталявання.

Штогод пачынаючы з 1 чэрвеня 2017 г. (у Дзень абароны дзяцей) у г.Мінску праводзіцца унікальнае для Беларусі па фармаце сумеснае мерапрыемства МЗС і прадстаўніцтва ЮНІСЕФ Партнёрства дзеля дзяцей». У ім прымаюць удзел нацыянальныя партнёры фонду, дыпламатычны корпус, прадстаўнікі міжнародных і грамадскіх арганізацый, СМІ, дзеці падшэфных МЗС школ, выхаванцы дзіцячых дамоў. Удзельнікі прысутнічаюць разам з сем'ямі. 

1 чэрвеня 2022 г. з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбылося арганізаванае МЗС сумесна з Дзіцячым фондам ААН дабрачыннае мерапрыемства і паказ спектакля «Кентэрвільскі прывід» для дзяцей-выхаванцаў беларускіх дзіцячых дамоў, у тым ліку ўстаноў з дзецьмі з асаблівымі патрэбамі.

 


Інфармацыйная акцыя МЗС і Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі «Дзеля кожнага дзіцяці» (1 чэрвеня 2017 г.), акцыя МЗС #Разамздзецьмі (1 чэрвеня 2020 г.).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы