Мiжнародная электратэхнiчная камiciя
Міжнародная электратэхнічная камісія (МЭК) з'яўляецца вядучай міжнароднай арганізацыяй па распрацоўцы і публікацыі міжнародных стандартаў (налічваецца каля 7000 стандартаў МЭК), а таксама па ацэнцы і пацверджанню адпаведнасці прадукцыі патрабаванням міжнародных стандартаў для свабоднага перамяшчэння тавараў у галіне электрычных, электронных і звязаных з імі тэхналогій. Арганізацыя функцыянуе з 1906 года. У яе рабоце прымаюць удзел больш за 170 краін, у тым ліку 62 паўнапраўных члена.
Рэспубліка Беларусь, прадстаўленая Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі, з'яўляецца паўнапраўным членам МЭК з 1993 года і прымае ўдзел у працы 92 тэхнічных камітэтаў і падкамітэтаў МЭК.
Удзел Беларусі ў МЭК дазваляе цэнтралізавана ўкараняць патрабаванні арганізацыі ў нацыянальныя стандарты, забяспечваць цесную каардынацыю па нацыянальнай стандартызацыі з працай тэхнічных камітэтаў МЭК, актывізаваць тэхнічную палітыку дзяржавы ў гэтай арганізацыі, а таксама спрыяць прасоўванню прадукцыі беларускіх вытворцаў на міжнародны рынак.
Важнай вяхой супрацоўніцтва паміж Беларуссю і МЭК стала правядзенне ў кастрычніку 2015 г. у г.Мінску пасяджэння кіруючага органа арганізацыі – 79-й Генеральнай асамблеі МЭК. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 1100 дэлегатаў з 86 краін свету (прадстаўнікі розных вытворчых кампаній, навукі, бізнесу, органаў дзяржкіравання). Каля 200 беларускіх экспертаў, якія прадстаўляюць арганізацыі органаў дзяржкіравання і прадпрыемстваў прынялі ўдзел у розных пасяджэннях МЭК, у тым ліку тэхнічных камітэтаў МЭК.
Правядзенне ў Мінску 79-й Генеральнай асамблеі МЭК садзейнічала ўмацаванню іміджу Беларусі, дазволіла беларускім прадпрыемствам і арганізацыям азнаёміцца з работай МЭК і распрацоўванымі ёй стандартамі.
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца вядучым рэспубліканскім органам па супрацоўніцтве з МЭК.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by