Дагаворныя органы
Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай большасці міжнародных інструментаў па правах чалавека, у тым ліку сямі асноўных праваабарончых дагавораў (отсылка:):
— Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах,
— Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах,
— Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі расавай дыскрымінацыі,
— Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын,
— Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання,
— Канвенцыі аб правах дзіцяці,
— Канвенцыі аб правах інвалідаў.
Выконваючы міжнародныя абавязацельствы ў сувязі з удзелам у гэтых дагаворах, Беларусь рэгулярна прадстаўляе для разгляду дагаворнымі органамі ААН нацыянальныя перыядычныя даклады.
У цяперашні час Беларусь уваходзіць у лік нямногіх краін у якіх адсутнічае запазычанасць па прадстаўленні дакладаў у дагаворныя органы па правах чалавека.
У 2015 годзе ў рамках супрацоўніцтва з дагаворнымі органамі ААН Беларусь абнавіла Агульны базавы дакумент, які з’яўляецца складовай часткай нацыянальных перыядычных дакладаў і адлюстроўвае агульную сітуацыю ў сферы заахвочвання і абароны правоў чалавека ў Беларусі.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by