Памер шрыфта:

Універсальны перыядычны агляд

Універсальны перыядычны агляд (УПА) – універсальна прызнаны механізм Савета ААН па правах чалавека (СПЧ), які ўяўляе сабой комплексны і ўсёабдымны агляд сітуацыі з правамі чалавека ва ўсіх дзяржавах-членах ААН.

Агляд праводзіцца дзяржавамі на аснове нацыянальнага дакладу канкрэтнай краіны і дакументаў, падрыхтаваных Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека з улікам інфармацыі, сабранай з розных крыніц. Аснову вынікаў агляду складаюць рэкамендацыі, з якімі дзяржава гатова працаваць у кантэксце ўмацавання свайго нацыянальнага патэнцыялу і выканання міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека.

Беларусь разглядае УПА ў якасці ўнікальнага механізму супрацоўніцтва і дыялогу ў СПЧ па пытаннях правоў чалавека.

Беларусь прайшла тры цыклы УПА ў 2010, 2015 и 2020 гадах.

У трэцім цыкле наша краіна атрымала 266 рэкамендацый і прыняла большую частку з іх - 155 рэкамендацый, што складае 58% ад агульнай колькасці. Колькасць прадстаўленых Беларусі рэкамендацый, таксама як і колькасць прынятых да рэалізацыі адпавядаюць агульнай тэндэнцыі трэцяга цыкла УПА.

У рамках другога цыкла УПА супрацоўніцтва па пытаннях праў чалавека ажыццяўлялася на подставе першага Нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека на 2016-2019 гг., які бы прыняты пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2016 г. №860. Па выніках выканання рэспубліканскімі і мясцовыміт органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі мерапрыемстваў плана падрыхтавана абагульненная інфармацыя.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы