Памер шрыфта:

Барацьба з гандлем людзьмі

Гандаль людзьмі з'яўляецца трэцім па прыбытковасці відам злачыннай дзейнасці ў свеце (пасля незаконнага гандлю наркотыкамі і зброяй) і адным з найбольш сур'ёзных глабальных выклікаў сучаснасці.

Ахвярамі гандлю людзьмі ў свеце кожны год становяцца каля 25 мільёнаў чалавек, а штогадовы даход, які прыносіць злачынцам гэтая супрацьзаконная дзейнасць, ацэньваецца ў 150 мільярдаў долараў ЗША.

Барацьба з гандлем людзьмі - адзін з прыярытэтаў дзейнасці Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам усіх асноўных міжнародных пагадненняў, якія адносяцца да тэмы барацьбы з гандлем людзьмі:

  • Канвенцыя ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці ад 15 лістапада 2000 г. (прынята рэзалюцыяй 55/25 Генеральнай Асамблеі ААН);
  • Пратакол да Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці аб прадухіленні і спыненні гандлю людзьмі, асабліва жанчынамі і дзецьмі, і пакаранні за яе ад 15 лістапада 2000 г. (прыняты рэзалюцыяй 55/25 Генеральнай Асамблеі ААН).

У 2005 годзе на Саміце ААН Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выступіў з ініцыятывай аб актывізацыі міжнародных намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі.

З 2006 года міжнародная супольнасць прыняла рашучыя меры па ўмацаванні сумесных намаганняў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, многія з якіх ініцыявала Беларусь.

У рамках Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН Рэспубліка Беларусь на двухгадовай аснове ініцыюе рэзалюцыю «Умацаванне намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі», якая прымаецца кансэнсусам.

У 2023 годзе на 32-й сесіі Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі кансенсусам была прынята ініцыяваная дэлегацыяй Беларусі рэзалюцыя «Прыняцце мер супраць гандлю людзьмі ў камерцыйных аперацыях, дзяржаўных закупках і ланцужках паставак тавараў і паслуг».

Рэспубліка Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці (УНП ААН) па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі, а таксама з'яўляецца каардынатарам створанай у 2010 годзе Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы