Працаўладкаванне ў сістэму дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь
— Што такое дыпламатычная служба Рэспублікі Беларусь?
Дыпламатычная служба — від дзяржаўнай службы, якая ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, прадстаўлення і абароны за мяжой правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, яе грамадзян і юрыдычных асоб.
Больш падрабязна азнаёміцца з асновамі арганізацыі і функцыянавання дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчам работнікаў, якія займаюць дыпламатычныя пасады, можна тут
— Што яшчэ важна ведаць і ўлічваць асобам, якія жадаюць паступіць на дыпламатычную службу?
Інфармацыю аб задачах, якія вырашае Міністэрства, можна знайсці тут
Інфармацыю аб спецыяльнасцях (пры наяўнасці вышэйшай адукацыі), па якіх магчыма паступленне на дыпламатычную службу, можна знайсці тут
Інфармацыю аб кваліфікацыйных патрабаваннях можна знайсці (абнаўляецца).
Інфармацыю аб парадку правядзення экзаменаў можна знайсці тут
— Што рабіць пасля таго, як вы аб'ектыўна ацанілі свае веды, навыкі, уменні і вопыт, а таксама магчымасць паспяховага праходжання выпрабаванняў і кадравых працэдур?
Запоўніць анкету-рэзюмэ, форму якой можна знайсці тут.
Запоўненую і падпісаную анкету-рэзюмэ накіраваць у МЗС поштай без якіх-небудзь дадатковых суправаджальных дакументаў на адрас:
220030, г.Мінск, вул. Леніна, 19, Галоўнае кадравае ўпраўленне МЗС Рэспублікі Беларусь
— Што неабходна мець на ўвазе пры накіраванні анкеты-рэзюмэ?
Дыпламатычная служба азначае гатоўнасць годна прадстаўляць і адстойваць інтарэсы Рэспублікі Беларусь за мяжой, у тым ліку ў краінах са складаным ваенна-палітычным і крымінальным становішчам, цяжкімі кліматычнымі ўмовамі.
Станоўчыя вынікі тэстаў і экзаменаў (пры допуску да іх) не гарантуюць прызначэнне на дыпламатычную пасаду ў сістэме МЗС, паколькі прыняцце рашэння залежыць ад наяўнасці вакансій і іх дынамікі, патрэбнасці ў спецыялістах адпаведнага профілю і кваліфікацыі.
Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія валодаюць дзвюма і больш замежнымі мовамі, уключаючы афіцыйную мову адной з краін, у якіх акрэдытаваны замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства захоўвае за сабой права
анкеты-рэзюмэ адпраўнікам не вяртаць;
запытаць электронную версію анкеты-рэзюмэ, калі прадстаўленая інфармацыя дазваляе зрабіць выснову аб адпаведнасці кандыдата патрабаванням і існуе патрэбнасць у спецыялістах гэтага профілю.