Памер шрыфта:

100-годдзе сучаснай беларускай дыпламатычнай службы

У 2019 годзе ў нашай краіне адзначылі 100-годдзе беларускай дыпламатычнай службы, пачатак якой быў пакладзены стварэннем Камісарыята па замежных справах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

За кропку адліку найноўшай гісторыі нашага ведамства ўзята першае публічнае паведамленне ў газеце "Звезда" ад 22 студзеня 1919 г. а пачатку дзейнасці КЗС ССРБ ( “камісарыят па замежных справах адкрыў сваю дзейнасць”), дзе таксама паказана месца яго размяшчэння ў г.Мінску — вул. Койданаўская, 21 (сёння — вул.Рэвалюцыйная, 15).

Паводле архіўных дакументаў, кіраўніком нешматлікай, усяго 12 чалавек, дыпламатычнай службы стаў член Часовага Рабоча-Сялянскага Савецкага Урада Беларускай Рэспублікі, камісар па замежных справах Усевалад Сцяпанавіч Фальскі, ураджэнец вёскі Лошыца, Мінскай вобласці.

З стварэннем МЗС Рэспублікі Беларусь у 1990 годзе нацыянальная дыпламатыя развівалася і мацнела разам з маладой дзяржавай.

Міністэрства замежных спраў было і застаецца на “перадавой” барацьбы за рэальную незалежнасць, павышэнне ролі Беларусі ў свеце, імкнецца ажыццяўляць эфектыўнае знешнепалітычнае і знешнеэканамічнае забеспячэнне курсу, вызначанага Кіраўніком дзяржавы.

За гады незалежнасці Рэспубліка Беларусь дамаглася прыкметных поспехаў на міжнароднай арэне, стала ўдзельнікам новых інтэграцыйных праектаў, пашырыла кола замежных партнёраў і саюзнікаў, адкрыла, асвоіла і замацавала за сабой новыя перспектыўныя рынкі.


Віншавальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка з нагоды 100-годдзя сучаснай беларускай дыпламатычнай службы

-----------------------------------------------------------------------------------------

20 снежня 2018 г. адбылася ўрачыстая цырымонія ўзняцця сцяга Міністэрства замежных спраў, якая стала сімвалічным стартам знакавага для Міністэрства замежных спраў года — 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы.

Як падкрэсліў у сваім выступленні У.Макей, для Міністэрства сцяг з'яўляецца, у першую чаргу, сімвалам патрыятызму, адданасці і вернасці кожнага беларускага дыпламата роднай дзяржаве і народу. “Гэта асаблівы давер, аказаны нам з боку дзяржавы, грамадства і мы павінны яго апраўдаць!”, — адзначыў Міністр.

-----------------------------------------------------------------------------------------

4 студзеня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў у рамках тэматычнага цыклу мерапрыемстваў адбыўся “круглы стол”, прысвечаны 100-годдзю беларускай дыпламатычнай службы, якое будзе адзначацца 22 студзеня 2019г.

Падчас зацікаўленага абмеркавання асноўная ўвага была нададзена ключавым гістарычным фактам і перыядам станаўлення і развіцця беларускай дыпламатычнай службы, у тым ліку звязаным з вызначэннем даты заснавання ў Беларусі новага прафесійнага свята – Дня дыпламатычнага работніка, адзначаны ў рэтраспектыве больш глыбокія гістарычныя карані нацыянальнай дыпламатыі. З матэрыяламі па выніках “круглага стала” можна будзе азнаёміцца ў студзеньскім нумары часопіса «Беларуская думка». Таксама асобныя аспекты дыскусіі у хуткім часе могуць знайсці адлюстраванне ў публікацыях газеты “Звязда” і партала “Sputnik Беларусь”.

-----------------------------------------------------------------------------------------

У гэтым годзе дыпламатычная служба Беларусі адзначае векавы юбілей. 22 студзеня 1919 года на старонках газеты «Звязда» была размешчана першая публічная аб'ява аб пачатку дзейнасці Камісарыята замежных спраў ССРБ. Невялікая нататка, усяго пяць радкоў, абвясціла аб заснаванні аднаго з самых важных ведамстваў краіны.

З таго часу наша краіна прайшла шмат цяжкіх выпрабаванняў на шляху да суверэнітэту і магчымасці праводзіць незалежную знешнюю палітыку.

Аб 100-годдзе і гісторыі МЗС у нашы дні — эксклюзіўнае інтэрв'ю з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Уладзімірам Макеем выйшла ў газеце "Звязда".

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы