Старшынства Рэспублікі Беларусь у ЕАЭС у 2025 годзе
У 2025 годзе Рэспубліка Беларусь старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Наша краіна ўжо трэці раз прымае старшынства ў органах ЕАЭС.
Прыярытэты беларускага старшынства абазначаны ў Звароце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі кіраўнікам дзяржаў-членаў ЕАЭС, апублікаваным у студзені 2025 года.
1. Неабходна засяродзіць сумесныя намаганні на развіцці тэхналагічнага патэнцыялу дзяржаў - членаў ЕАЭС, фарміраванні агульнай прасторы кааперацыйнага ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах эканомікі.
2. Для павышэння харчовай бяспекі Саюза прапануецца сканцэнтраваць намаганні на развіцці селекцыі і насенняводства, павышэнні генетычнага патэнцыялу племянных сельскагаспадарчых жывёл.
3. Трэба завяршыць фарміраванне адзінай транспартнай прасторы з прыняццем роўных (недыскрымінацыйных) умоў і забеспячэннем справядлівай канкурэнцыі, асабліва пры выкананні паветраных перавозак паміж нашымі краінамі.
4. Неабходна правесці мэтанакіраваную работу па выраўноўванню ўмоў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, стварэнню агульнага і празрыстага канкурэнтнага асяроддзя на ўнутранай прасторы Саюза.
5. У бягучых умовах трэба прадоўжыць работу па абароне ўнутранага рынку. Такая дзейнасць павінна быць накіравана як на ўдасканаленне мытна-тарыфнага рэгулявання для выраўноўвання ўмоў гаспадарання ў ЕАЭС, так і на паўнацэнную абарону еўразійскага рынку ад небяспечнай прадукцыі.
6. Таксама патрабуецца актывізацыя ўзаемадзеяння дзяржаў - членаў ЕАЭС у галіне лічбавай трансфармацыі.
7. Новы імпульс патрэбен і для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ва ўсіх яго фарматах, стварэння дадатковых умоў для прасоўвання тавараў Саюза на замежныя рынкі.
8. Не менш важнай з'яўляецца сумесная работа, накіраваная на дапаўненне эканамічнага трэка інтэграцыі праблематыкай з сацыяльнай і гуманітарнай сфер.
9. Патрабуецца пераход на новы ўзровень інфармацыйнага ўзаемадзеяння для прыняцця эфектыўных мер супраць розных дэструктыўных рэсурсаў, агрэсіўных выпадаў.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by