Агульная інфармацыя аб знешнім гандлі: напрамкі, задачы, вынікі за актуальны перыяд
Рэспубліка Беларусь ажыццяўляе шматвектарную знешнеэканамічную палітыку і актыўна ўдзельнічае ў міжнародных інтэграцыйных працэсах.
Беларусь з'яўляецца экспартна-арыентаванай дзяржавай з развітай прамысловасцю і сельскай гаспадаркай.
У 2024 годзе знешнегандлёвы абарот Рэспублікі Беларусь дасягнуў 86 млрд. даляраў ЗША, што на 3,7% больш, чым у 2023 годзе. Экспарт тавараў склаў 40,3 млрд. даляраў і павялiчыўся на 1,2% у адносінах да папярэдняга года.
Таварная структура беларускага экспарту ўключае ў сябе больш за 1 100 таварных пазіцый на ўзроўні чатырох знакаў ТН ЗЭД ЕАЭС. Важнейшыя экспартныя пазіцыі: прадукцыя машынабудавання, харчовай, нафтахімічнай прамысловасці, металургіі.
У 2024 годзе беларуская прадукцыя экспартавалась на рынкі 161 краіны.
Асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі - Расія, краіны ЕАЭС, СНД, ЕС. Пашыраецца прысутнасць беларускіх вытворцаў на рынках краін Азіі, Афрыкі, Блiзкага Усходу, Лацiнскай Амерыкі. Сумесна з партнёрамі па ЕАЭС вядзецца работа па паляпшэнню доступа на рынкі краін «далёкай дугі» шляхам заключэння пагадненняў аб свабодным гандлі.
Аснову імпарту складаюць прадукцыя машынабудавання, нафтахімічнай, харчовай прамысловасці, металургіі.
У 2024 годзе Беларусь экспартавала паслуг на суму 9,9 млрд. дал., што на 14% больш за ўзровень 2023 года.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by