Памер шрыфта:

Беларусь і рэгіёны Расіі

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі ажыццяўляецца ў рамках заключаных пагадненняў аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным узаемадзеяннi (больш за 80 пагадненняў). Акрамя таго, заключана каля 450 дамоў паміж абласцямі Рэспублікі Беларусь, г.Мiнскам і суб'ектамі Расійскай Федэрацыі, а таксама паміж беларускімі i расійскімі раёнамі i гарадамі.

Эфектыўным інструментам рэалізацыі двухбаковых адносін з'яўляюцца сумесныя саветы дзелавога супрацоўніцтва, рабочыя групы па развiцці адносiн, створаныя з 79 рэгіёнам Расіі. 

Вядучыя пазіцыі ва ўзаемным гандлі Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыі займаюць Цэнтральны, Уральскі, Прыволжскi і Паўночна-Заходні федэральныя акругі. Найбольш плённа Беларусь узаемадзейнічае з Масквой і Санкт-Пецярбургам, Цюменскай, Маскоўскай, Смаленскай, Бранскай, Свярдлоўскай, Ленінградскай абласцямі, Рэспублікай Татарстан і Пермскім краем.

Найбольш плённа Беларусь узаемадзейнічае з г.Масковай і Маскоўскай вобласцю, Смаленскай вобласцю, г.Санкт-Пецярбургам, Бранскай вобласцю, Рэспублікай Татарстан, Растоўскай, Кемераўскай, Ленінградскай і Свярдлоўскай абласцямі.

Асаблiвая ўвага надаецца развіццю прамысловай кааперацыі з расійскімі рэгіёнамі, стварэнню сумесных зборачных вытворчасцей. Прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь наладжваюць дзейнасть дылерскіх цэнтраў па продажы і сэрвісным абслугоўванні тэхнікі ў рэгіёнах Расіі. Вядзецца абмен распрацоўкамі і тэхналогіямі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Беларускія будаўнікі ўзводзяць аб'екты сацыяльнага і прамысловага прызначэння ў шэрагу суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Запатрабаваны ў Расіі паспяховы вопыт беларускіх дарожных кампаній у праектаванні і будаўніцтве аўтамабільных дарог. 

З 2014 года пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі штогод праводзяцца форумы рэгіёнаў дзвюх краін.

Створаны 11 аддзяленняў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (у гарадах Калінінградзе, Смаленску, Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне, Ніжнім Ноўгарадзе, Казанi, Уфе, Екацярынбургу, Новасібірску, Краснаярску i Уладзівастоку).

Рэгіянальнае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з найбольш дзейсных механізмаў паглыблення ўсяго комплексу беларуска-расійскіх адносін.


Вярнуцца да асноўнага артыкулу

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы